Чацвёртая французская рэспубліка

Чацвёртая французская рэспубліка (фр.: Quatrième République) — рэспубліканскі рэжым у Францыі, які дзейнічаў у Францыі з 27 кастрычніка 1946 года па 4 кастрычніка 1958 года.

Гістарычная дзяржава
Чацвёртая французская рэспубліка
фр.: République française
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Гімн: Марсельеза
1946 — 4 кастрычніка 1958

Сталіца
Афіцыйная мова французская
Грашовая адзінка Французскі франк
Форма кіравання парламенцкая рэспубліка
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Канстытуцыя была прынята 13 кастрычніка 1946 года абраным у тым жа годзе Устаноўчым сходам, у варыянце, блізкім да канстытуцыі Трэцяй рэспублікі, для якой была характэрна наяўнасць магутнай парламенцкай сістэмы і слабасць прэзідэнцкай улады.

Гэты перыяд быў адзначаны распадам Французскай каланіяльнай імперыі, войнамі ў Індакітаі, затым у Паўночнай Афрыцы. Францыя стала адной з заснавальніц ААН, уступіла ў НАТА, увайшла ў еўрапейскія інтэграцыйныя структуры, створаныя па ўзоры Саюза вугалю і сталі. Ва ўнутранай палітыцы быў перыяд вялікай нестабільнасці пасля Другой сусветнай вайны, узмацнення ўплыву камуністаў і крайне правых. Пачатак эканамічнага росту суправаджаўся некантраляванай інфляцыяй. Часта мяняліся так званыя «ўрады-прывіды» (звычайна 2-3 адстаўкі прэм'ер-міністраў у год).

У 1958 годзе на хвалі алжырскага крызісу да ўлады зноў прыйшоў Шарль дэ Голь, які на пасадзе прэм'ер-міністра правёў канстытуцыйную рэформу, паводле якой была ўсталявана прэзідэнцкая рэспубліка. У кастрычніку 1958 года на рэферэндуме была зацверджана новая канстытуцыя, а ў лістападзе яе падпісаў дзеючы тады прэзідэнт Рэнэ Каці. На гэтым скончылася гісторыя Чацвёртай рэспублікі і пачалася Пятая рэспубліка, у снежні таго ж года Шарль дэ Голь быў абраны прэзідэнтам.

Спасылкі

правіць