Чорная (правы прыток Нёмана)

рака ў Беларусі

Чо́рнаярака ў Карэліцкім і Навагрудскім раёнах Гродзенскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Нёман.

Чорная
Характарыстыка
Даўжыня 27 км
Басейн Нёман
Басейн рэк Балтыйскае мора
Вадацёк
Выток
 · Каардынаты 53°38′11″ пн. ш. 26°25′16″ у. д.HGЯO
Вусце Нёман
 · Каардынаты 53°42′01″ пн. ш. 26°11′11″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Гродзенская вобласць
Чорная (правы прыток Нёмана) (Гродзенская вобласць)
выток
выток
вусце
вусце

Даўжыня 27 км[1]. Пачынаецца ва ўрочышчы Касавец, за 5 км на паўночны ўсход ад вёскі Антанёва Карэліцкага раёна, цячэ пераважна праз лес, упадае ў Нёман на ўсход ад вёскі Гнесічы Навагрудскага раёна. Пойма часткова забалочаная. Рэчышча на працягу 7 км перад вусцем каналізаванае. У ніжнім цячэнні ў час разводдзя праз групу азёр Юзькавічы магчымы пераліў у раку Бойная.

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с.