Чорны Бор (метэарыт)
«Чорны Бор» — каменны метэарыт, які ўпаў у 1965 (паводле некаторых крыніц у 1963 годзе) каля вёскі Чорны Бор Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці. Належыць да хандрытаў. Знойдзена два кавалкі — 3 і 1,5 кг (большая частка з іх страчана). Асколкі 331; 3,5 і 2 г зберагаюцца ў Камітэце па метэарытах Расійскай акадэміі навук, 13.2 г — у Магілёўскім абласным краязнаўчым музеі.
ЛітаратураПравіць
- Метеориты // Республика Беларусь: Энциклопедия в 6 т. Т. 4.: Картография — Миноговые / редкол. Г. П. Пашков и др. — Минск: БелЭн, 2007. — 768 с. ISBN 978-985-11-0385-6
- «Чорны Бор» // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).