Чорны арнатус[2] (Hyphessobrycon megalopterus) — від трапічных прэснаводных прамянёвапёрых рыб з сямейства харацынідаў (Characidae).

Чорны арнатус
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Hyphessobrycon megalopterus (Eigenmann, 1915)

Сінонімы
паводле FishBase[1]:
  • Megalamphodus megalopterus Eigenmann, 1915
  • Megalamphodus rogoaguae
    Pearson, 1924
Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  162872
NCBI  272059
EOL  214268

Апісанне

правіць

Даўжыня цела да 3,5 см, зрэдку да 4,5 см[2]. Афарбоўка самцоў цёмная з вялікай вочкавай чорнай плямай, абрамленай вузкай белай паласой, за жаберным вечкам. Плаўнікі ў самцоў выцягнутыя. Самкі драбнейшыя, паўней і бялейшыя за самцоў, брушныя і анальны плаўнікі аранжаватыя[2].

 
Самец

Арэал і месцы пражывання

правіць

Жыве ў Паўднёвай Амерыцы ў вярхоўях ракі Парагвай і ў басейне ракі Гуапарэ на тэрыторыі Балівіі і Бразіліі. Бентапелагічная рыба. Жыве сярод падводнай расліннасці ў павольнацякучых водах, на затопленых раўнінах.

Размнажэнне

правіць

Палаваспелымі становяцца ва ўзросце 8 месяцаў, пладавітасць да 400 ікрынак.

Утрыманне ў акварыуме

правіць

У Еўропу завезены ў 1950-я, у СССР — у 1960-я[2].

Папулярная акварыўмная рыбка. У акварыумах чорнага фантому ўтрымліваюць пры тэмпературы вады + 23 … + 27 °C, pH = 6,5 і калянасці вады = 4 °dH.

Крыніцы

правіць
  1. FishBase: Синонимы Hyphessobrycon megalopterus (Eigenmann, 1915). Архівавана з першакрыніцы 17 ліпеня 2015. Праверана 16 ліпеня 2015.
  2. а б в г Чорны арнатус // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.. — С. 344

Літаратура

правіць
  • Кочетов А. М. Декоративное рыбоводство. — М.: Просвещение, 1991. — 384 с. — ISBN 5-09-001433-7

Спасылкі

правіць