Чыкалавічы

былая вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі

Чы́калавічы[1] (трансліт.: Čykalavičy, руск.: Чикаловичи) — былая вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіла ў склад Камарынскага пасялковага савета.

Вёска
Чыкалавічы
Краіна
Вобласць
Раён
Пасялковы савет
Каардынаты
Першае згадванне
Чыкалавічы на карце Беларусі ±
Чыкалавічы (Беларусь)
Чыкалавічы
Чыкалавічы (Гомельская вобласць)
Чыкалавічы

Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджвання жыхары (130 сем'яў) пераселены ў 1986 годзе ў чыстыя месцы. Ліквідавана 20 жніўня 2008 года[2].

ГеаграфіяПравіць

РазмяшчэннеПравіць

У 56 км на поўдзень ад Брагіна, 12 км ад чыгуначнай станцыі Пасудава (на лініі Оўруч — Палтава), 165 км ад Гомеля, на тэрыторыі Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка.

Транспартная сеткаПравіць

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Камарын — Брагін.

Планоўка складаецца з ледзь выгінастай вуліцы, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі. Забудова драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.

ГісторыяПравіць

Выяўленае археолагамі гарадзішча (за 3,5 км на ўсход ад вёскі, ва ўрочышчы Высокі) сведчыць пра засяленне гэтых месцаў з даўніх часоў. Па пісьмовых крыніцах вядомая з XVI стагоддзя як паселішча ў Рэчыцкім павеце Менскага ваяводства ВКЛ. У 1567 годзе згадана ў вопісы войска Вялікага Княства Літоўскага. У Васкрасенскай царкве захоўваліся метрычныя кнігі з 1770 года, мелася евангелле 1773 года кіеўскага выдання.

Пасля 2-га раздзела Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расійскай імперыі. У 1886 годзе знаходзіліся вадзяны млын, новы драўляны будынак царквы, дзейнічала царкоўна-прыхадская школа. У 1908 годзе ў Савіцкай воласці Рэчыцкага павета.

З 8 снежня 1926 года па 15 ліпеня 1961 года цэнтр Чыкалавіцкага сельсавета Камарынскага раёна Рэчыцкай, з 9 чэрвеня 1927 года Гомельскай (з 26 ліпеня 1930 года) акруг, з 20 лютага 1938 года Палескай, з 8 студзеня 1954 года Гомельскай абласцей.

У 1930 годзе арганізаваны калгас «Ленінскі шлях», працавалі 2 вятракі і гамарня.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў чэрвені 1943 года фашысты спалілі 190 двароў. У баі за вёску 22 верасня 1943 года адрозніліся камандзір роты старэйшы лейтэнант У. М. Зарэмба і радавы М. І. Дружынін (захапілі штабны аўтобус суперніка з каштоўнымі дакументамі, ім прысвоена званне Героя Савецкага Саюза). На франтах і ў партызанскай барацьбе загінулі 89 мясцовых жыхароў. У памяць пра загінулых у 1966 годзе ў цэнтры вёскі ўсталяваны абеліск.

У 1959 годзе ўваходзіла ў склад калгаса «Ленінскі шлях» (цэнтр — вёска Калыбань).

НасельніцтваПравіць

КолькасцьПравіць

  • 2010 год — жыхароў няма.

ДынамікаПравіць

  • 1795 год — 2 двары.
  • 1850 год — 31 двор.
  • 1886 год — 63 двары, 370 жыхароў.
  • 1897 год — двароў, жыхароў (паводле перапісу).
  • 1908 год — 108 двароў, 433 жыхара.
  • 1940 год — 215 двароў, 780 жыхароў.
  • 1959 год — 727 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1986 год — жыхары (130 сем'яў) пераселены.

Вядомыя выхадцыПравіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. «Об упразднении сельских населенных пунктов Брагинского района». Решение Брагинского районного Совета депутатов от 20 августа 2008 г. № 68(руск.) 

ЛітаратураПравіць

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0