Чэмер (Helleborus) — род раслін сямейства Казяльцовыя (Ranunculaceae), які налічвае каля 20 відаў шматгадовых травяністых кветкавых раслін, Род даў назву трыбе Helleboreae. Многія віды атрутныя.

Чэмер

Чэмер чорны (Helleborus niger) —
тыпавы від роду Чэмер.
Агульны выгляд квітнеючай расліны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Helleborus [Tourn. L., 1753

Тыпавы від

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  18776
NCBI  46995
EOL  59567
GRIN  g:5499
IPNI  33158-1
Чэмер, гібрыдная форма
Чэмер, гібрыдная форма

Апісанне і распаўсюджанне правіць

Род распаўсюджаны на большай частцы Еўропы: Вялікабрытанія, Іспанія і Партугалія, Міжземнаморскі рэгіён, Цэнтральная Еўропа, Усходняя Еўропа (Украіна і Румынія), а таксама ўздоўж паўночнага ўзбярэжжа Турцыі да Каўказа.

Найбольшая канцэнтрацыя відаў назіраецца на Балканах. Адзін атыпічны від Helleborus thibetanus паходзіць з заходняга Кітая, арэал іншага атыпічнага прадстаўніка Helleborus vesicarius — невялікая тэрыторыя на мяжы паміж Турцыяй і Сірыяй.

Кветкі маюць пяць пялёсткаў (чашалісцікаў), што атачаюць кольцам тычынкі. Чашалісцікі не ападаюць, як пялёсткі, а застаюцца на расліне часам на працягу многіх месяцаў. Нядаўнія даследаванні ў Іспаніі пацвярджаюць, што ўстойлівыя чашачкі спрыяюць развіццю насення (Herrera 2005).

Хоць некаторыя кветкі гэтага віду нагадваюць дзікія ружы (іншая назва расліны — калядная ружа), чэмер не належыць да сямейства Ружавыя (Rosaceae).

Віды і падвіды правіць

Віды са сцяблом правіць

Гэтыя чатыры віды маюць сцёблы з лісцем (у Helleborus vesicarius сцёблы штогод адміраюць), а таксама базальнае лісце.

Віды без сцябла правіць

Гэтыя віды маюць базальнае лісце. У іх няма сапраўднага лісця на сцеблах (ёсць ліставыя прыкветкі ў месцы галінавання кветканосаў).

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».

Спасылкі правіць

  • Морозник — род Helleborus: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)