Адкрыты чэмпіянат Рура па снукеры

(Пасля перасылкі з Чэмпіянат Рура па снукеры)

Адкрыты чэмпіянат Рура (англ.: Ruhr Open) — прафесійны нізкарэйтынгавы турнір па снукеры. Ён быў заснаваны ў 2010 годзе ў рамках нізкарэйтынгавай серыі Players Tour Championship пад назвай «Чэмпіянат Рура» (англ.: Ruhr Championship) і праходзіў у Sparkassen Arena у горадзе Гаме, а з 2013 года штогод праходзіць у RWE-Sporthalle ў Мюльгайме, Германія. Адкрыты чэмпіянат Рура з'яўляецца трэцім нізкарэйтынгавым турнірам у еўрапейскім туры серыі PTC сезона 2015/2016 і адным з шасці нізкарэйтынгавых першынстваў, якія праходзяць у кантынентальнай частцы Еўропы. З сезона 2013/2014 прызавы фонд кожнага турніру еўрапейскага туру складае €125,000, што болей, чым у два разы менш, чым самы малы прызавы фонд рэйтынгавага турніру у сезоне 2015/2016.

Адкрыты чэмпіянат Рура
Год заснавання: 2010
Арэна: Sparkassen Arena (2010)
RWE-Sporthalle (з 2013)
Горад: Гам (2010)
Мюльгайм (з 2013)
Краіна: Германія
Спонсар: Kreativ Dental2014)
Фармат: Нізкарэйтынгавы турнір
Прызавы фонд: €125,000 (з 2013)
Колькасць удзельнікаў: 128
Рэкорды
Дзеючы чэмпіён: Сцяг Англіі Роры Мак-Лаўд
(першы тытул)
Рэкордная колькасць тытулаў: 1:

Сцяг Шатландыі Джон Хігінс
Сцяг Паўночнай Ірландыі Марк Ален
Сцяг Англіі Шон Мёрфі
Сцяг Англіі Роры Мак-Лаўд

Найвышэйшая серыя: 147:

Сцяг Англіі Шон Мёрфі (2014)

Апошні турнір
Адкрыты чэмпіянат Рура 2015

Турнір традыцыйна праходзіць у кастрычніку-лістападзе, у 2015 годзе турнір праходзіў на працягу пяці дзён, а ў апошнюю нядзелю былі згуляныя матчы 1/8 фіналу, чвэрцьфіналы, паўфіналы і фінальны паядынак спаборніцтва.

Фармат адкрытага чэмпіянату Рура ўключае ў сябе некалькі (два–тры) кваліфікацыйных раундаў, якія праходзяць у першыя дні турніру і ў якіх могуць прыняць удзел усе жадаючыя аматары за пэўную плату. У асноўную стадыю трапляюць сеяныя прафесіяналы (аўтаматычна) і пераможцы апошняга кваліфікацыйнага раунда, якія гуляюць на выбыванне, пачынаючы з 1/64 фіналу.

Пераможцамі турніру станавіліся Джон Хігінс (2010), Марк Ален (2013), Шон Мёрфі (2014) і Роры Мак-Лаўд (2015). Пры гэтым, Мёрфі яшчэ быў у фінале розыгрышу 2010 года, а таксама выканаў максімальную серыю (адзіную ў гісторыі спаборніцтва) у 2014 годзе.

ВынікіПравіць

Фармат
Чэмпіянат Рура (міні-рэйтынгавы)
Адкрыты чэмпіянат Рура (міні-рэйтынгавы)
Год Пераможца Фіналіст Фінальны лік Паўфіналісты КУ
2010   Джон Хігінс   Шон Мёрфі 4:2   Грэм Дот,   Марк Ален
2013   Марк Ален   Дзін Цзюньхуэй 4:1   Стывен Магуайр,   Робі Уільямс 128
2014   Шон Мёрфі   Роберт Мілкінс 4:0   Джад Трамп,   Стывен Магуайр 128
2015   Роры Мак-Лаўд   Цянь Пэнфэй 4:2   Майк Дан,   Дэвід Гілберт 128

Фіналісты турніруПравіць

Ігрок П Ф КФ ВТ Фіналы
  Шон Мёрфі 1 1 2 2014 2010
  Роры Мак-Лаўд 1 0 1 2015
  Марк Ален 1 0 1 2013
  Джон Хігінс 1 0 1 2010
  Цянь Пэнфэй 0 1 1 2015
  Роберт Мілкінс 0 1 1 2014
  Дзін Цзюньхуэй 0 1 1 2013

Пераможцы турніру па краінахПравіць

Краіна КП АКП Першы тытул Апошні тытул
  Англія 2 2 2014 2015
  Паўночная Ірландыя 1 1 2013 2013
  Шатландыя 1 1 2010 2010

Рэкорды адкрытага чэмпіянату РураПравіць

Агульныя вынікі розыгрышайПравіць

Год Пераможца ЛСС АНС
2010   Джон Хігінс   Джон Хігінс (4)   Джо Пэры (139)
2013   Марк Ален   Ніл Робертсан (6)   Джрард Грын (144)
2014   Шон Мёрфі   Шон Мёрфі (8)   Шон Мёрфі (147)
2015   Роры Мак-Лаўд   Роберт Мілкінс (4)   Сцюарт Кэрынгтан (141)

Дасягненні ігракоўПравіць

Усе розыгрышыПравіць

Найбольшая колькасць выйграных тытулаў
1,   Джон Хігінс (2010),   Марк Ален (2013),   Шон Мёрфі (2014),   Роры Мак-Лаўд (2015).
Найбольшая колькасць фіналаў
2,   Шон Мёрфі (2010, 2014).
Найбольшая колькасць паўфіналаў
2,   Шон Мёрфі (2010, 2014),   Марк Ален (2010, 2013),   Стывен Магуайр (2013, 2014).
Найбольшая колькасць чвэрцьфіналаў
2,   Шон Мёрфі (2010, 2014),   Марк Ален (2010, 2013),   Стывен Магуайр (2013, 2014),   Джад Трамп (2013, 2014),   Марк Уільямс (2014, 2015).
Найбольшая колькасць выхыдаў у 1/8 фіналу
3,   Джад Трамп (2010, 2013, 2014),   Шон Мёрфі (2010, 2014, 2015),   Марк Ален (2010, 2013, 2015).
Найбольшая колькасць выхыдаў у 1/16 фіналу
4 (усе розыгрышы),   Марк Уільямс,   Марк Ален.
Найбольшая колькасць выхыдаў у 1/32 фіналу
4 (усе розыгрышы),   Марк Уільямс,   Марк Ален,   Лука Брэсэль,   Раян Дэй,   Роберт Мілкінс,   Род Лоўлер,   Марк Кінг,   Мэцью Сэлт,   Марка Фу,   Майк Дан,   Фергал О'Браен.