Чэрцы (возера)
Чэ́рцы — возера ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Ула, за 10 км на паўднёвы ўсход ад горада Лепель, каля вёскі Чэрцы.
Чэрцы | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Даўжыня | 0,72 км |
Шырыня | 0,26 км |
Плошча | 0,13 км² |
Аб’ём | 0,00047 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 1,75 км |
Найбольшая глыбіня | 6,8 м |
Сярэдняя глыбіня | 3,6 м |
Гідралогія | |
Салёнасць | да 0,395 ‰ |
Празрыстасць | 0,9 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 2,3 км² |
Упадаюць | ручаі |
Выцякаюць | ручай |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Плошча паверхні возера 0,13 км², даўжыня 0,72 км, найбольшая шырыня 0,26 км, даўжыня берагавой лініі 1,75 км. Найбольшая глыбіня дасягае 6,8 м, сярэдняя 3,6 м. Аб'ём вады ў возеры 0,47 млн. м³. Плошча вадазбору 2,3 км².
Катлавіна возера эварзійнага тыпу, выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Вышыня схілаў катлавіны 5—7, ва ўсходняй частцы да 10—11 метраў. Берагі возера высокія, на поўначы і поўдні нізкія, месцамі сплавінныя. Зона мелкаводдзя стромкая, шырынёй 10—45 м.
Возера эўтрофнае. Зарастае слаба (на адлегласці да 30 м ад берага).
У возеры водзяцца шчупак, лешч, плотка, акунь і іншыя рыбы.
Каля возера пралягае аўтамабільная дарога Р15.
Літаратура
правіць- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 5. — 583 с. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Витебская область. Лепельский район: карта. — Мн.: Белкартография, 2009. — Доп.тираж 3 000 экз. (руск.)