Часлаў Сіповіч

рэлігійны і грамадскі дзеяч
(Пасля перасылкі з Ч. Сіповіч)

Часлаў Сіповіч (25 лістапада (8 снежня) 1914, в. Дзедзінка, Браслаўскі павет — 4 кастрычніка 1981, Лондан; Псеўданімы: Васіль Друя (В. Д-я), А. Дзедзінка (А. Дз-ка), Крывічанін i інш.) — беларускі каталіцкі святар усходняга абраду, рэлігійны i культурна-грамадскі дзеяч; гісторык, культуролаг, пісьменнік, публіцыст i перакладчык.

Часлаў Сіповіч
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 25 лістапада (8 снежня) 1914
Месца нараджэння
Дата смерці 4 кастрычніка 1981(1981-10-04) (66 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці перакладчык, пісьменнік, каталіцкі святар, каталіцкі дыякан, каталіцкі біскуп
Мова твораў беларуская
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Паходзіў з мнагадзетнай сялянскай сям'i беларусаў-католікаў Вінцука Сіповіча i Ядвігі Тычкі.

У навуцы правіць

Пачатковую адукацыю атрымаў дома. Вучыўся ў Друйскай гімназіі пры кляштары айцоў-марыянаў (з 1928). Пасля яе заканчэння вывучаў тэалогію i філасофію ў Віленскім універсітэце імя Стафана Баторыя, але не змог скончыць навучання з-за дзеянняў польскіх уладаў[1]. Працягваў навучанне[2] на тэалагічным факультэце папскага Грыгарыянскага ўніверсітэта ў Рыме. Вучыўся ў папскім Усходнім інстытуце, дзе падрыхтаваў i абараніў (19.12.1942) доктарскую дысертацыю, прысвечаную мітрапаліту Ясону Смагажэўскаму.

Браў актыўны ўдзел у арганізацыі i дзейнасці Англа-беларускага таварыства. Выступаў з рэфератамі гісторыка-культуралагічнага характару на курсах беларусазнаўства. Член рэдкалегіі навуковага часопіса «The Journal of Byelorussian Studies».

У царкве правіць

 
Энкалпіён (ці панагія - нагрудны медальён) біскупа Чэслава Сіповіча. У ім - абраз Маці Божай Жыровіцкай. Захоўваецца ў Беларускай бібліятэцы і музеі імя Францішка Скарыны, Лондан.

Манах-марыянін, тытулярны біскуп марыяметанскі, апостальскі візітатар беларусаў-католікаў у эміграцыі. Доктар багаслоўскіх навук (1942), адзін з беларускіх тэарэтыкаў i прапаведнікаў экуменізму.

Каля 1933—1934 уступіў у навіцыят; прыняў часовы манаскі зарок (1934). Пасвечаны ў святары ў Рыме 16 чэрвеня 1940 г.[3] Адначасова з навучаннем ва Усходнім інстытуце, выконваў абавязкі сакратара генеральнага кіраўніцтва ордэна айцоў марыянаў. Рэктар Беларускай каталіцкай місіі ўсходняга абраду ў Вялікабрытаніі (1947)[4]. Працаваў у Каардынацыйным камітэце па справах апекі (1949—1960). Удзельнік Другога Ватыканскага сабора (1962—1965), быў там абраны ў камісію па справах Усходніх Цэркваў. Генерал ордэна айцоў марыянаў у Рыме (1963—1969). Ганаровы віцэ-прэзідэнт Таварыства Яна Златавуста ў Лондане[5].

У грамадскім жыцці правіць

 
Магіла бацькоў Часлава Сіповіча з зямлёй з ягонай магілы ў в. Дзедзіна
 
Магіла біскупа на могілках св. Панкрата ў Лондане (2008)

Член Згуртавання беларусаў Вялікай Брытаніі. У складзе ініцыятыўнай групы беларускіх духоўных i свецкіх дзеячаў (П. Татарыновіч, Л. Гарошка, Л. Рыдлеўскі) хадайнічаў перад папам Піем XII аб адкрыцці Беларускай секцыі Ватыканскага радыё. Адзін з арганізатараў Беларускай школы Св. Кірылы Тураўскага i інтэрната пры Лонданскім доме марыянаў (1961). Iніцыятар i заснавальнік Беларускага дома айцоў марыянаў у Лондане. У жніўні 1965 абраны сябрам Управы беларускага адукацыйнага i дапамогавага фонду ў ЗША. Iніцыятар адкрыцця i заснавальнік Беларускай бібліятэкі і музея імя Францішка Скарыны (май 1971). Удзельнічаў у з’ездах беларускіх каталіцкіх святароў у эміграцыі (1961, 1972). Актыўна супрацоўнічаў з беларускімі эмігранцкімі перыядычнымі выданнямі («Беларус», «Бацькаўшчына», «Божым шляхам»). Публікаваў артыкулы рэлігійнай i культурна-грамадскай праблематыкі ў англамоўных выданнях. У перыядычным друку выступаў пад псеўданімамі.

Зноскі

  1. Паводле загаду польскіх уладаў быў, разам з іншымі студэнтамі, выселены з Друйскага кляштара (9.7.1938), і не змог працягваць навучання ва ўніверсітэце, бо вяртацца ў Вільню яму не дазволілі польскія ўлады.
  2. Па прапанове вышэйшых духоўных улад ордэна марыянаў.
  3. Надсан А. Біскуп Чэслаў Сіповіч: сьвятар і беларус. - Мн.: БелФранс, 2004. - 57 с.
  4. Пастановай Кангрэгацыі па справах Усходняй царквы.
  5. Брытанская арганізацыя, створаная ў 1965 г. з мэтай пашырэння ў англамоўным свеце ведаў пра ўсходняе хрысціянства.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць