Шаблон:Выбраны змест/Антон Луцкевіч

Антон Луцкевіч
Антон Луцкевіч

Антон Луцкевіч (1884 — 1942) — беларускі палітычны і грамадскі дзеяч, публіцыст, літаратурны крытык, гісторык, мовазнаўца, выдавец. Адзін з заснавальнікаў Беларускай сацыялістычнай грамады, сябра рэдакцый газет «Наша доля» і «Наша ніва», адзін з выдаўцоў газеты «Гоман». Старшыня Віленскай беларускай рады, сябра Рады БНР. Брат Івана Луцкевіча.

Ініцыятар і аўтар праекта Трэцяй Устаўной граматы, паводле якой Беларуская Народная Рэспубліка абвешчаная незалежнай дзяржавай. З кастрычніка 1918 года старшыня Народнага сакратарыята БНР, з лістапада старшыня Рады Народных Міністраў (прэм’ер-міністр) і міністр замежных спраў. У снежні 1919 — лютым 1920 года старшыня Рады Міністраў Найвышэйшай Рады БНР. Дзеяч Заходняй Беларусі. Рэдактар адноўленай «Нашай нівы», старшыня Беларускага нацыянальнага камітэта, выкладчык Віленскай беларускай гімназіі (далей…).