Шаблон:Выбраны змест/Бульба
![Бульба](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/90/Solanum_tuberosum_%28Aardappelplant%29_Nicola.jpg/120px-Solanum_tuberosum_%28Aardappelplant%29_Nicola.jpg)
Бульба (Solanum tuberosum) — від шматгадовых клубняносных травяністых раслін з роду паслён (Solanum) сямейства паслёнавыя (Solanaceae). Клубні бульбы з'яўляюцца важным прадуктам харчавання, у адрозненне ад атрутных пладоў, якія змяшчаюць глікалкалоід саланін. Клубні бульбы маюць уласцівасць зелянець пры захоўванні на святле, што з'яўляецца індыкатарам павышанага ўтрымання саланіну ў іх. Ужыванне ў ежу аднаго пазелянелага клубня разам з лупінай можа прывесці да сур'ёзнага атручвання. Іншым паказальнікам павышанага ўтрымання яду ў бульбе з'яўляецца гаркаваты смак.