Шаблон:Выбраны змест/Канскі кінафестываль 1994
47-ы Канскі кінафестываль праходзіў з 12 па 23 мая 1994 года ў французскім горадзе Каны. Старшынёй журы быў амерыканскі акцёр і кінарэжысёр Клінт Іствуд.
Цырымонія ўзнагароджання адбылася ў Палацы фестываляў і кангрэсаў . Фаварытам асноўнай конкурснай праграмы лічыўся фільм Кшыштафа Кеслёўскага «Тры колеры: Чырвоны», аднак у выніку ён не атрымаў ніводнай узнагароды. Галоўную ўзнагароду кінафестывалю — Залатую пальмавую галіну — атрымаў фільм «Крымінальнае чытво» рэжысёра Квенціна Таранціна. Гран-пры журы падзялілі паміж сабой фільмы «Жыць » (рэж. Чжан Імоў ) і «Стомленыя сонцам » (рэж. Мікіта Міхалкоў), Прыз журы дастаўся фільму «Каралева Марго » (рэж. Патрыс Шэро) далей…