Шаблон:Выбраны змест/Прэрафаэліты

«Афелія», Джона Міле
«Афелія», Джона Міле

Прэрафаэліты  — кірунак у англійскіх паэзіі і жывапісе ў другой палове XIX стагоддзя, які ўтварыўся напачатку 1850-х гадоў з мэтай барацьбы супраць умоўнасцяў віктарыянскай эпохі, акадэмічных традыцый і сляпога пераймання класічных узораў.

Назва «прэрафаэліты» павінна была пазначаць духоўнае падабенства з фларэнційскімі мастакамі эпохі ранняга Адраджэння, гэта значыць мастакамі «да Рафаэля» і Мікеланджэла: Перуджына, Фра Анжэліка, Джавані Беліні. Самымі выдатным членамі прэрафаэліцкага руху былі паэт і жывапісец Дантэ Габрыэл Расеці, жывапісцы Уільям Холман Хант, Джон Эверэт Міле, Мэдакс Браўн, Эдвард Бёрн-Джонс, Уільям Морыс, Артур Х’юз, Уолтэр Крэйн, Джон Уільям Уотэрхаус (далей…).