Шаблон:Падзеі 28 чэрвеня
- 1389: На Косавым полі сербскае войска князя Лазара разбіта туркамі.
- 1569: Падпісанне Люблінскай уніі. 1 ліпеня унія зацверджана дэпутатамі польскага і літоўскага соймаў.
- 1660: Адбылася бітва пад Палонкай, войскі Рэчы Паспалітай разбілі маскоўскае войска на чале з Іванам Хаванскім.
- 1812: У Варшаве створана Генеральная канфедэрацыя. Акт канфедэрацыі абвяшчаў аднаўленне Каралеўства Польскага.
- 1914: Забойства ў Сараеве сербскімі тэрарыстамі аўстра-венгерскага эрцгерцага Франца Фердынанда, што паслужыла нагодай да пачатку Першай Сусветнай вайны.
- 1919: Падпісаны Версальскі дагавор, афіцыйна завершылася Першая Сусветная вайна.
- 1919: Заснавана Ліга Нацый.
- 1941: Нямецкія танкі і мотапяхота ўварваліся ў Мінск.
- 1941: Створаны першы ў Вялікую Айчынную вайну на тэрыторыі Беларусі партызанскі атрад пад камандаваннем Васіля Каржа.
- 1942: У Маскве загінуў Янка Купала.
- 1944: Савецкая Армія вызваліла Віцебск і знішчыла Віцебскую групоўку нацыстаў.
- 1950: Паўночнакарэйскія войскі занялі Сеул.
- 1992: Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Расіяй.