Шагель Какала Маіга

Шагель Какала Маіга (фр.: Choguel Kokalla Maïga; нар. 2 красавіка 1958) — малійскі палітык, лідар «Патрыятычнага руху за абнаўленне». Працаваў ва ўрадзе ў якасці міністра прамысловасці і гандлю з 2002 па 2007 год, а затым у якасці міністра лічбавай эканомікі, інфармацыі і камунікацый з 2015 па 2016 год. 4 чэрвеня 2021 года ён быў прызначаны часовым прэм’ер-міністрам лідарам дзяржаўнага перавароту і выконваючым абавязкі прэзідэнта Малі Асімі Гаіта.

Шагель Какала Маіга
фр.: Choguel Kokalla Maïga
Сцяг Часовы прэм’ер-міністр Малі Сцяг
з 6 чэрвеня 2021
Прэзідэнт Асімі Гаіта
Папярэднік Мактар Уан
Нараджэнне 2 красавіка 1958(1958-04-02) (66 гадоў)
Партыя
Дзейнасць палітык
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Маіга нарадзіўся ў Табанго, правінцыя Гаа. Па прафесіі інжынер па тэлекамунікацыях. З’яўляецца блізкім паплечнікам Мусы Траорэ. Раней быў членам Нацыянальнага саюза моладзі Малі.

У лютым 1997 года Маіга стаў прэзідэнтам «Патрыятычнага руху за абнаўленне». У 2002 годзе ён балатаваўся ў прэзідэнты, набраўшы 2,73% галасоў у першым туры, пасля чаго адмовіўся ад удзелу і падтрымаў Амаду Тумані Турэ. На выбарах у заканадаўчыя органы ў тым жа годзе ён далучыўся да партыі Ібрагіма Бубакара Кейты «Аб’яднанне за Малі» і да Нацыянальнага кангрэсу за дэмакратычную ініцыятыву, якія з’яўляюцца часткай больш шырокай кааліцыі «Надзея 2002».

Маіга быў міністрам прамысловасці і гандлю ва ўрадзе Ахмеда Махамеда Аг Аамані, займаючы гэтую пасаду з 16 кастрычніка 2002 года па 28 красавіка 2004 года. Ён заставаўся на гэтай пасадзе пры Усмане Ісуфі Маіга з 2 мая 2004 года па 27 верасня 2007 года.

У снежні 2005 года Маіга быў прадстаўніком Малі на гандлёвых перамовах Doha Development Round у Ганконгу. У сувязі з тым, што субсідыі на бавоўну і прадукты харчавання ў развітым свеце рэзка ўплываюць на эканоміку Малі, ён сказаў, што «ЗША і ЕС падобныя да сланоў, якія змагаюцца адзін з адным. Мы падобныя да травы пад іх нагамі»[1].

На прэзідэнцкіх выбарах 2007 года Маіга не балатаваўся ў якасці кандыдата і зноў падтрымаў Амаду Тумані Турэ. Пасля перавыбрання Турэ ў студзені 2008 года ён быў прызначаны дырэктарам камісіі па рэгуляванні электрасувязі (CRT, пазней вядомай як AMRTP). Маіга заставаўся на гэтай пасадзе да таго часу, пакуль 10 студзеня 2015 года не быў прызначаны ва ўрад[2] міністрам лічбавай эканомікі, інфармацыі і паведамленняў[3]. 7 ліпеня 2016 года ён пакінуў урад[4].

28 мая 2021 года адбыўся пераварот супраць Ба Ндау і Мактара Уана. На наступны дзень палкоўнік Асімі Гаіта распавёў пра свае планы прызначыць на пасаду прэм’ер-міністра Шагеля Какалу Маігу[5].

У верасні 2021 года на трыбуне Генеральнай Асамблеі Арганізацыі Аб’чднаных Нацый ён абвінаваціў Францыю у тым, што яна пакінула Малі, вырашыўшы вывесці сілы аперацыі «Бархан». Маіга таксама не спадабалася, што іх «партнёры» (Парыж і ААН) не папярэдзілі яго[6].

Зноскі

Спасылкі правіць