Ракіта

(Пасля перасылкі з Шалюга)

Ракіта, Чырвоная вярба, Вярба вастралістая[1], Шалюга[2] (Salix acutifolia) — лістападнае дрэва ці вялікі куст роду вярба сямейства вярбовых.

Ракіта
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Salix acutifolia Willd.


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  520741
NCBI  1233969
EOL  10453471
GRIN  t:32673
IPNI  776951
TPL  kew-5001505

Батанічнае апісанне

правіць

Дрэвы вышынёй да 10—12 м. Крона развесістая, галінкі доўгія, гнуткія, чырвона-бурыя або ярка-чырвоныя з шызым налётам. Лісце вузкаланцэтнае, па краі залозіста-пілаватае, зверху бліскучае, знізу шаравата-зеленаватае. Кветкі ў каташках, плод — каробачка.

Распаўсюджанне і экалогія

правіць

Пашырана ва Усходняй Еўропе (на Беларусі пераважна на поўдні), Заходнім Казахстне, Перадкаўказзі. Расце на незадзернаваных пясках, утварае зараснікі на берагах рэк і азёр. Цвіце ў красавіку.

Таксанамія

правіць

Від Ракіта ўваходзіць у род Вярба (Salix) семейства Вярбовыя (Salicaceae) парадку Вербакветныя (Malpighiales).


  яшчэ 36 сямействаў (па Сістэме APG II)   яшчэ больш 500 відаў
       
  парадак Вербакветныя     род Вярба    
             
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Вярбовыя     від
Ракіта
           
  яшчэ 44 парадка кветкавых раслін
(па Сістэме APG II)
  яшчэ каля 57 родаў  
     

Значэнне і выкарыстанне

правіць

Ракіта хутка расце, непатрабавальная да глебы. Насаджэнні з ракіты выкарыстоўваюцца для замацавання пяскоў, берагоў, адхонаў. Ракіты вырошчваюцца як дэкаратыўныя расліны. З парасткаў плятуць кошыкі, агароджы, кара ўжываецца як дубільнік.

Заўвагі

правіць
  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».

Крыніцы

правіць
  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 115. — 160 с. — 2 350 экз.
  2. Назва Вярба вастралістая згодна з Я. П. Шмярко, І. П. Мазан. Лекавыя расліны ў комплексным лячэнні. — Мн: Навука і тэхніка, 1989. — С. 388. — 399 с. — ISBN 5-343-00120-3.

Спасылкі

правіць