Шахіншах
Шахінша́х (стар.-перс.: xšāyaθiya xšāyaθiyānām, пехл. šāhān šāh, перс.: شاهنشاه — shāhanshāh, у перакладзе «цар цароў») — старажытны персідскі мідыйскага паходжання, запазычаны Ахеменідамі, пазней іранскі манархічны тытул.
Шахіншах стар.-перс.: xšāyaθiya xšāyaθiyānām пехл. šāhān šāh перс.: شاهنشاه | |
---|---|
Скасаваная дзяржаўная пасада | |
Імперскі герб шахіншаха Ірана | |
Махамед Рэза Пехлеві (апошні на пасадзе) | |
Краіна | Іран |
Пасада-пераемніца | Вышэйшы кіраўнік Ірана |
Першы на пасадзе | Кір II Вялікі |
Апошні на пасадзе | Махамед Рэза Пехлеві |
Форма звароту | Яго Імператарская Вялікасць Шаханшах Ар'ямехр |
Прызначаецца | па спадчыне |
Заснавана | |
Скасавана | 11 лютага 1979 |
Бягучы прэтэндэнт | Рэза Кір Пехлеві |
Гісторыя Ірана | |
---|---|
| |
Персідская імперыя — Персідскія цары | |
Да нашай эры | |
Дагістарычны Іран | |
Гільмендская культура (3200—2200 да н.э.) | |
Прота-эламіты (3200—2700 да н.э.) | |
Джырофт (3000—500 да н.э.) | |
Элам (2700—539 да н.э.) | |
Мана (1000—700 да н.э.) | |
Мідыя (728—550 да н.э.) | |
Ахеменіды (648—330 да н.э.) | |
Селеўкіды (330—150 да н.э.) | |
Наша эра | |
Аршакіды (250 да н.э. — 224 н.э.) | |
Сасаніды (224—650) | |
Арабскае заваяванне (637—651) | |
Амеяды (661—750) | |
Абасіды (750—1258) | |
Тахірыды (821—873) | |
Алавіды (864—928) | |
Сафарыды (861—1003) | |
Саманіды (875—999) | |
Зіярыды (928—1043) | |
Буіды (934—1055) | |
Газневіды (963—1187) | |
Сельджукі (1037—1194) | |
Гурыды (1149—1212) | |
Харэзмшахі (1077—1231) | |
Хулагуіды (1256—1353) | |
Музафарыды (1314—1393) | |
Чабаніды (1337—1357) | |
Сербедары (1337—1381) | |
Джалаірыды (1370—1432) | |
Туркаманы Кара-Каюнлу (1407—1468) | |
Туркаманы Ак-Каюнлу (1378—1508) | |
Сефевіды (1501—1722/1736) | |
Хатакі (1722—1729) | |
Афшарыды (1736—1802) | |
Зенды (1750—1794) | |
Каджары (1781—1925) | |
Пехлеві (1925—1979) | |
Ісламская рэвалюцыя ў Іране (1979) | |
Ісламская рэспубліка Іран (з 1980) | |
Партал «Іран» |
Апісанне
правіцьТытул упершыню быў прыняты кіраўнікамі Ірана з дынастыі Сасанідаў, аднак узыходзіць ён да тытула эпохі Ахеменідаў «xšāyaθiya xšāyaθiyānām», таму першым шаханшахам у Іране называюць ахеменідскага цара Кіра II Вялікага. Тытул выкарыстоўваўся з перапынкамі на працягу 2500 гадоў. Апошнім шаханшахам Ірана быў Махамед Рэза Пехлеві, зрынуты ў 1979 годзе падчас ісламскай рэвалюцыі. Сын Махамеда Рэзы Рэза Кір Пехлеві лічыцца іранскімі манархістамі законным шаханшахам.
Калі гаворка ідзе пра старажытную Персію, тытул шахіншах звычайна перакладаецца як «цар цароў», і не перакладаецца, калі гаворка ідзе пра сучасны Іран.
Аналагічны грэчаскі тытул Basileos Basileon прыняў візантыйскі імператар Іраклій пасля перамогі над Сасанідамі.
Дынастыі, якія насілі тытул пасля Ахеменідаў
правіцьДынастыя | Дзяржава | Гады кіравання |
---|---|---|
Сасаніды | Эраншахр | 226—651 |
Баграціды | Арменія | 921—1045 |
Бувайхіды | Ірак і Іран | 978—1055 |
Сельджукіды | Ірак і Іран | 1037—1152 |
Сефевіды | Іран | 1501—1794 |
Хатакі | Іран | 1722—1729 |
Афшарыды | Іран | 1736—1795 |
Зенды | Іран | 1782—1794 |
Каджары | Найвышэйшая дзяржава Іран | 1796—1925[1] |
Пехлеві | Шаханшахская Дзяржава Іран | 1925—1979 |
Акрамя таго, тытул шаханшах выкарыстоўваўся ў тытулатуры некаторых падзішахаў Імперыі Вялікіх Маголаў.
Зноскі
- ↑ прэтэндавалі да 1943
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх