Школа з Калодчына
Школа першай паловы XX стагоддзя з вёскі Калодчына Вілейскага раёна. Перанесена ў Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту ў аграгарадку Азярцо (Мінскі раён), дзе прадстаўлена ў экспазіцыі «Цэнтральная Беларусь».
Славутасць | |
Школа з Калодчына | |
---|---|
| |
53°49′48″ пн. ш. 27°22′28″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Месцазнаходжанне |
Калодчына (першапачаткова), Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту |
Тып будынка | школа |
Архітэктурны стыль | беларускае народнае дойлідства |
Дата пабудовы | першая палова XX стагоддзя |
Статус |
![]() |
![]() |
АрхітэктураПравіць
Школа з'яўляецца тыповым збудаваннем сістэмы пачатковага вясковага навучання. Будынак невялікі, прамавугольны ў плане, з вальмавым дахам, накрытым дранкай. Цокаль з бутавага каменю. Сцены неашаляваныя, прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах. Уваход вырашаны невялікім ганкам з навесам. Унутры драўлянымі сценамі падзелены на сенцы, класны пакой і кватэру настаўніцы. Кватэра складалася са спальні, залы і кухні.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Школа з Калодчына
- Школа з Калодчына на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Школа з Калодчына на сайце «Архіварта»