Шко́льнае, Ка́мень (Каменскае[1]) — возера ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці, за 20 км на паўночны ўсход ад горада Лепель, каля аграгарадка Камень, у басейне ракі Дзіва.

Школьнае
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 137,6 м
Даўжыня 0,74 км
Шырыня 0,49 км
Плошча 0,22 км²
Даўжыня берагавой лініі 2,08 км
Найбольшая глыбіня 5,2 м
Сярэдняя глыбіня 3,2 м
Басейн
Плошча вадазбору 6,9 км²
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Школьнае (Беларусь)
Школьнае
Школьнае
Школьнае (Віцебская вобласць)
Школьнае
Школьнае
Map

Плошча паверхні 0,22 км². Даўжыня 0,74 км, найбольшая шырыня 0,49 км. Найбольшая глыбіня 5,2 м, сярэдняя — 3,2 м. Даўжыня берагавой лініі 2,08 км. Аб'ём вады ў возеры 0,7 млн м³. Плошча вадазбору 6,9 км².

Схілы катлавіны вышынёй 3—5 м, разараныя, на поўдні месцамі да 15 м. Берагі пясчаныя, забалочаныя, участкамі сплавінныя. Пойма на поўначы і поўдні шырынёй 10—15 м, на захадзе і ўсходзе 150—250 м, забалочаная і парослая хмызняком. Дно да глыбіні 2—2,5 пясчанае, ніжэй ілістае і сапрапелістае. Зарастае да глыбіні 2 м. Упадаюць 6 ручаёў, на ўсходзе выцякае ручай у возера Чаросава.

Зноскі

  1. Беларусь. Пушачка-Лепельскі озёрный край: карта для рыбака / Ред. С. Н. Саратова. — Мн.: Белкартография, 2009. — 3 000 экз. (руск.)

Літаратура

правіць
  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.

Спасылкі

правіць