Шпрэеінзель (ням.: Spreeinsel) — востраў на рацэ Шпрэе ў гістарычным цэнтры Берліна ў раёне Мітэ. Паўночны ўскраек вострава вядомы як Музейны востраў і ўваходзіць у спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Шпрэеінзель
ням. Spreeinsel
Шпрэеінзель на карце горада ружовым колерам пазначана размяшчэнне Гарадскога палаца
Шпрэеінзель на карце горада
ружовым колерам пазначана размяшчэнне Гарадскога палаца
Размяшчэнне
52°31′02″ пн. ш. 13°24′10″ у. д.HGЯO
АкваторыяШпрэе
Краіна
ЗямляБерлін
Раёнраён Мітэ, Берлін
Шпрэеінзель (Германія)
Шпрэеінзель
Шпрэеінзель
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

 
Шпрэеінзель на карце горада 1688 года (пазначаны жоўтым колерам)
 
Вуліца Брудэрштрасэ на Шпрэеінзель у XIX ст.

У Сярэднявеччы ў цэнтры вострава была пабудавана крэпасць, а пазней на яе месцы ўзнік Гарадскі палац брандэнбургскіх курфюрстаў і каралёў Прусіі. Паўночная частка вострава ў Сярэднявеччы ўяўляла сабой багністы луг, на якім у XVI стагоддзі быў разбіты сад забаў Люстгартэн.

Пачынаючы з XIX стагоддзя ў паўночнай частцы Шпрэеінзеля сталі ўзводзіць будынкі для музеяў.

Паўднёвая частка вострава да 1709 года лічылася самастойным горадам Кёльнам. Калісьці на паўднёвым ускрайку Шпрэеінзель існаваў рыбацкі пасёлак, і дагэтуль частка Шпрэеінзель на поўдзень ад вуліцы Гертраўдэнштрасэ (ням.: Gertraudenstraße) завецца Рыбацкім востравам (ням.: Fischerinsel). Цяпер ён забудаваны тыпавымі панэльнымі жылымі дамамі.

На тэрыторыі ад Рыбацкага вострава да Палацавай плошчы ў Другую сусветную вайну ацалела толькі некалькі гістарычных помнікаў, сярод якіх царква Святога Мікалая (цяпер музей) і Дзявоцкі мост.

У 1950 годзе руіны, якія засталіся ад палаца пасля Другой сусветнай вайны, былі ўзарваны, а на яго месцы была разбіта плошча Маркса і Энгельса (цяпер Палацавая плошча Берліна) і пабудаваны будынак Дзяржаўнага савета ГДР (1964) і Палац Рэспублікі (1976). Побач знаходзіцца і іншая славутасць Берліна — Берлінскі кафедральны сабор, які цудам пазбег сур'ёзных пашкоджанняў падчас вайны.

Пасля аб'яднання Германіі берлінскі востраў Шпрэеінзель апынуўся прадметам гарачых дыскусій у вобласці аховы гістарычных помнікаў, паколькі менавіта тут сканцэнтраваны найбольш значныя архітэктурныя аб'екты дзвюх ідэалагічных сістэм падзеленай Германіі.

Бібліяграфія правіць

  • Michael S. Falser: Steinbruch, Mythenraum, Geschichtswerkstatt — Die Berliner Spreeinsel und ihr Umfeld nach der deutschen Wiedervereinigung. In: Ders.: «Zwischen Identität und Authentizität. Zur politischen Geschichte der Denkmalpflege in Deutschland». Thelem Verlag, Dresden 2008 (380 Seiten, ISBN 978-3-939-888-41-3), S. 165—295

Спасылкі правіць