Шчуч’е (возера, Цвярская вобласць)

Шчуч’е возера (руск.: Щу́чье озеро) — ледавіковае возера ў Цвярской і Смаленскай абласцях. Належыць басейна Заходняй Дзвіны. Самае буйное ў Смаленскай вобласці — 1185 га, аднак Смаленскай вобласці належыць толькі яго заходні плёс (180 га).

Шчуч’е возера
Щучье озеро
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 177,2 м
Даўжыня 13,8 км
Шырыня 2,4 км
Плошча 11,9 км²
Аб’ём 0,055 км³
Найбольшая глыбіня 10,5 м
Сярэдняя глыбіня 4,9 м
Басейн
Плошча вадазбору 310 км²
Выцякаюць Доўжыца
Размяшчэнне
Краіна  Расія
Рэгіён Цвярская вобласць
Шчуч’е возера (Цвярская вобласць)
Шчуч’е возера
Шчуч’е возера
Шчуч’е возера (Смаленская вобласць)
Шчуч’е возера
Шчуч’е возера
Map

Возера Шчуч’е знаходзіцца за 15 кіламетраў на паўднёвы-захад ад пасёлка Жаркоўскі, размешчана ў паласе ўзгорыста-градавога валдайскага рэльефу, паўднёва-заходняя частка возера праходзіць па мяжы Смаленскай вобласці. Возера моцна выцягнута з захаду на ўсход. Берага месцамі стромкія, участкамі нізінныя і забалочаныя, пакрытыя яловымі, асінавымі і бярозавымі лясамі, хмызнякамі. На берагах некалькі вёсак, сельскагаспадарчыя ўгоддзі, на паўднёвым беразе ўчасткі лесу.

Даследаванні сведчаць аб прыкметным узрастанні ў складзе вады злучэнняў фосфару, калію, азоту, узрасла кіслотнасць вады (уплыў антрапагеннага фактару). Возера багата рыбай (шчупак, лешч, акунь, плотка, судак і інш.). З воднай расліннасці — вадзяны арэх чылім.

Літаратура правіць

  • Щучье (озеро). Энциклопедический справочник «Тверская область». Праверана 12 кастрычніка 2020.
  • А.С. Кремень. Щучье(недаступная спасылка). Энциклопедия Смоленской области. Архівавана з першакрыніцы 14 ліпеня 2014. Праверана 12 кастрычніка 2020.