Шыман Забела (сын Міхала)
Шыман Забела (? — 1793) — граф, дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, маршалак ковенскі, кашталян менскі з 23 красавіка 1784 па 10 лютага 1787. Палкоўнік артылерыі, генерал-маёр і генерал-лейтэнант войск Вялікага Княства Літоўскага, кавалер ордэна Святога Станіслава.
Шыман Забела | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Адам Міхал Хмара | ||||||
Пераемнік | Шыман Забела | ||||||
Нараджэнне | |||||||
Смерць | 1793 | ||||||
Род | Забелы | ||||||
Бацька | Міхал Забела | ||||||
Маці | Ганна Белазор | ||||||
Жонка | няма | ||||||
Дзеці | няма | ||||||
Званне | генерал | ||||||
Узнагароды |
|
Жыццяпіс
правіцьЗ роду Забелаў герба «Тапор і Ліс», другі сын ковенскага пісара земскага Міхала Забелы і Ганны, дачкі керсноўскага старосты і менскага ваяводзіча Даніэля Белазора герба «Вянява» і Еўфрасінні Білевіч герба «Магіла».
Ваенную кар'еру пачынаў капітанам у французскім войску, потым быў паслядоўна палкоўнікам артылерыі, генерал-маёрам і генерал-лейтэнантам войск Вялікага Княства Літоўскага. На грамадзянскай службе 16 гадоў быў маршалкам ковенскага павету, а 23 красавіка 1784 атрымаў менскае кашталянства пасля Адама Хмары. У 1787 годзе з-за хваробы вачэй пакінуў яго на карысць свайго пляменніка, таксама Шымана.
Памёр у 1793 годзе бяздзетным.
Зноскі
Літаратура
правіць- Żychliński T. Złota księga szlachty polskiej, Poznań, T.1-31, 1879—1908