Шэйпічы (Асіповіцкі раён)

вёска ў Асіповіцкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі

Шэ́йпічы[1] (трансліт.: Šejpičy, руск.: Шейпичи) — вёска ў Асіповіцкім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Свіслацкага сельсавета.

Вёска
Шэйпічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 77 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2235
Аўтамабільны код
6
СААТА
7248844076
Шэйпічы на карце Беларусі ±
Шэйпічы (Асіповіцкі раён) (Беларусь)
Шэйпічы (Асіповіцкі раён)
Шэйпічы (Асіповіцкі раён) (Магілёўская вобласць)
Шэйпічы (Асіповіцкі раён)

Назва правіць

Назва іменнага паходжання, ад балцка-літоўскага антрапоніма тыпу Šeipys. Адпаведнае прозвішча (як і вытворнае ад яго патранімічнае Šeipūnas) вядомае ў сучаснай літоўскай антрапаніміі[крыніца?].

Звязваецца з літоўскім šeipuoti, šieptis «шчэрыцца, шчэрыць зубы (пасміхаючыся, смеючыся), зубаскаліць», антрапонім быў іменем-мянушкай са значэннем «Скалазуб».

Ніжэй па правым беразе Бярэзіны — Вайнілава (ад балцка-літоўскага аднаасноўнага імя Vainilà), вышэй — Вінорава (ад двухасноўнага імя Vai-nor’as).

Назва Шэйпічы другаснага паходжання, яе мелі прынесці перасяленцы з-пад Ваўкавыска, дзе ёсць (каля Ружанаў) вёска Шэйпічы[крыніца?]. На «ваўкавыскі» кірунак паказвае тапонім Ваўкавыск каля Ігумена (Чэрвеня), у суправаджэнні іншых адыменных тапонімаў балцка-літоўскага паходжання (Вайнілава, Кукалеўка, Камейкі). Такія іменныя назвы сягаюць першай паловы XV стагоддзя, калі на ўсходзе рассялялася літоўскае баярства з мэтай умацавання ВКЛ[2].

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
  2. Адкуль Бешанковічы // Arche. № 2. 2021. Стар. 50-53.

Спасылкі правіць