Шэнь Юэ (актрыса)

кітайская актрыса

Шэнь Юэ (кіт.: 沈月; нар. 27 лютага 1997, Вуган, Хунань, Кітай) — кітайская актрыса, спявачка і мадэль. Яна вядомая па сваіх ролях у тэлесерыялах «Каханне такое прыгожае» (2017), «Сад знічак» (2018) і «Ты мне вельмі падабаешся» (2020).

Шэнь Юэ
кіт.: 沈月
Дата нараджэння 27 лютага 1997(1997-02-27) (27 гадоў)
Месца нараджэння Вуган, Хунань, Кітай
Грамадзянства
Адукацыя Хунаньскі педагагічны ўніверсітэт
Прафесія
Кар’ера 2017 — наш час
IMDb ID 1303281
instagram.com/shenyueyeah/?hl=en
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дзяцінства і адукацыя правіць

Шэнь Юэ нарадзілася ў мястэчку Вуган (горад Шааянь, правінцыя Хунань, Кітай). У 2014 годзе яна пачала вывучаць журналістыку і камунікацыі ў Хунаньскам педагагічным універсітэце. Яна таксама нейкі час была стажорам на Хунаньскам спадарожнікавым тэлебачанні. На другім курсе каледжа яе сябар-фатограф выклаў у сетку яе фатаграфію, якая прыцягнула ўвагу яе будучага агенцтва.[1] Потым Шэнь была абраная для ўдзелу ў рэаліці-шоу Summer Sweetie, якое транслявалася з дапамогай Hunan Broadcasting System, а пазней стала стажорам у шоу Happy Camp.[2]

Кар’ера правіць

Пачатак акцёрскай дзейнасці правіць

Шэнь Юэ дэбютавала ў якасці актрысы ў кітайскім тэлесерыяле «Восеньскае ўраджайнае паўстанне» у 2017 годзе, пасля чаго стала актрысай другога плана ў навукова-фантастычным камедыйным серыяле «Толькі наперад, Абу!». У тым жа годзе Шэнь атрымала галоўную ролю ва ўніверсітэцкай рамантычнай драме «Каханне такое прыгожае», заснаванай на рамане Чжаа Гангана «Да нашай маленькай прыгажуні», які быў выпушчаны на Tencent Video 9 лістапада 2017 года. Пасля гэтага праекта папулярнасць актрысы пачала расці.[3]

2018—наш час: рост папулярнасці правіць

У 2018 годзе Шэнь Юэ выканала ролю Дон Шаньцай, галоўную жаночую ролю ў тэлесерыяле «Сад знічак», рымейку тайваньскага серыяла 2001 года.[4][5] Драма стала хітом сярод гледачоў паўднёва-азіятскага рэгіёна і стала першым праектам, які прынёс актрысе славу па-за межамі яе краіны.[6] Пазней Шэнь узяла ўдзел у шоу з музычным выступам, Phanta City, разам з яе калегамі па серыяле: Дыланам Ванам, Дарэнам Чэнам, Конарам Лонам ды Цэзарам Ву. Тады ж яна таксама з’явілася на шоу The Inn 2 разам з калегай па «Саду знічак» Дыланам Ванам.[7]

У 2019 годзе яна выступіла на штогадовым вясновым фестывалі CCTV Gala, выканаўшы скетч «Office's Story (办公室的故事)» разам з іншымі артыстамі.[8] Шэнь Юэ з Чэн Дулінь таксама атрымалі ролі ў тэлесерыяле «Іншая я», заснаваным на фільме «Роднасная душа» (2016).[9]

У 2020 годзе Шэнь Юэ знялася ў рамантычнай камедыі «Ты мне вельмі падабаешся» разам з Джэры Янам.

У 2021 годзе Шэнь Юэ разам з Джасперам Лю знялася ў рамантычнай камедыйнай драме «Карысць майго таленту», якая з’яўляецца рымейкам карэйскай драмы 2018 года «Уборка з запалам».[10] Актрыса дэбютавала на вялікім экране ў фільме «Майстар Ін’ян», які выйшаў у лютым 2021 года.[11] У жніўні Шэнь Юэ атрымала ролю ў падлеткавай камедыі «Будзь сабою», дзе яна сыграла ўпартую дзяўчыну-свавольніцу.

Зноскі

  1. zh:沈月:《小美好》演完后 我好像真变成了陈小希 (кіт.)(недаступная спасылка). Tencent (24 лістапада 2017). Архівавана з першакрыніцы 8 лютага 2018. Праверана 27 верасня 2022.
  2. zh:沈月大二湖南台实习旧照曝光 清纯可爱笑容甜美 (кіт.). Sina (7 лістапада 2018).
  3. zh:《致我们单纯的小美好》开播 女主沈月狂吸粉 (кіт.). Netease (9 лістапада 2017).
  4. Yee, Yip Wai (2017-11-10). "Meet the new F4 and Shancai in the 2018 Meteor Garden TV reboot". The Straits Times.
  5. 新版《流星花园》亮相 "杉菜"沈月不惧与大S比 (кіт.). Netease (9 лістапада 2017).
  6. zh:《流星花园》海外热播好评不断 沈月王鹤棣戏里戏外受关注 (кіт.). Netease (10 жніўня 2018).
  7. zh:《亲爱的·客栈2》沈月加盟欢乐多 齐心应对停水危机 (кіт.). ifeng (2 лістапада 2018).
  8. zh:沈月上班族装扮亮相春晚 脚踩“恨天高”成亮点 (кіт.). Sina (5 лютага 2018).
  9. zh:陈都灵沈月出演剧版《七月与安生》 (кіт.)(недаступная спасылка). Mtime (7 мая 2018). Архівавана з першакрыніцы 23 лістапада 2019. Праверана 27 верасня 2022.
  10. 刘以豪新剧《我亲爱的小洁癖》开机 携手沈月演绎都市励志爱情喜剧 (кіт.). Sohu (1 чэрвеня 2020).
  11. 陈坤&周迅奇幻新片《侍神令》曝预告 (кіт.)(недаступная спасылка). Mtime (7 жніўня 2020). Архівавана з першакрыніцы 27 верасня 2020. Праверана 27 верасня 2022.