Эдвіг
Эдвіг (англ.: Eadwig; 941 — 1 кастрычніка 959) — кароль Англіі з Уэсекскай дынастыі, які ўладарыў у 955—959 гадах. Старэйшы сын караля Эдмунда I і яго першай жонкі Эльфгіты.
Эдвіг Ēadwiġ | ||
![]() | ||
| ||
---|---|---|
23 лістапада 955 — 1 кастрычніка 959 | ||
Папярэднік | Эдрэд | |
Пераемнік | Эдгар | |
Дзейнасць | манарх | |
Нараджэнне | каля 940[1] | |
Смерць | 1 кастрычніка 959
| |
Пахаванне | ||
Дынастыя | Уэсекская дынастыя | |
Бацька | Эдмунд I | |
Маці | Элгіва з Шафтсберы[d] | |
Жонка | Ælfgifu[d] | |
БіяграфіяПравіць
Эдвіг стаў каралём калі яму было чатырнаццаць гадоў пасля смерці яго дзядзькі, караля Эдрэда. У пачатку ўладарства адправіў у выгнанне Данстана, галоўнага саветніка пры двары свайго бацькі і дзядзькі.
Паводле хронікі, гэта здарылася пасля сваркі з гэтым уплывовым царкоўнікам падчас каранацыі маладога караля. Пакуль людзі падымалі келіхі за здароўе караля, Эдвіг пакінуў свята разам з дзяўчынай Эльфгівай (пазней яго жонка). Абражаны адсутнасцю караля, Дунстан адшукаў яго і прымусова прывёў назад. Эдвіг у адказ на такую знявагу да каралеўскай асобы абвінаваціў абата ў растраце дзяржаўных сродкаў і адправіў царкоўніка ў выгнанне.
З-за гэтага ўчынку Эдвіг атрымаў шмат ворагаў, прыхільнікаў Дунстана. У 958 годзе шляхта Мерсіі і Нартумбрыі на чале з Ода, архіепіскапам Кентэрберыйскім, абвясцілі каралём Эдгарда, малодшага брата Эдвіга. Ода скасаваў шлюб Эдвіга і Эльфгівы, пасля чаго адпраіў маладую ў Ірландыю. 1 кастрычніка 959 года кароль памёр пры невысветленных абставінах ва ўзросце васямнаццаці гадоў.
Зноскі
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1018553002 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1018553002 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Эдвіг
- Англа-саксонская хроніка 920—1014 гады (англ.)
Папярэднік: Эдрэд |
Кароль Англіі 955—958 |
Пераемнік: Эдгар |