Эдуард Аляксандравіч Сенькевіч
Эдуард Аляксандравіч Сенькевіч (15 красавіка 1952, Слонім, Гродзенская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
Эдуард Аляксандравіч Сенькевіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Міхаіл Мясніковіч Андрэй Кабякоў |
||||||
Нараджэнне |
15 красавіка 1952 (71 год) г. Слонім, Гродзенская вобласць |
||||||
Дзейнасць | палітык | ||||||
Узнагароды |
Біяграфія Правіць
Нарадзіўся 15 красавіка 1952 года ў г. Слоніме Гродзенскай вобласці.
Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, юрыст.
Працаваў следчым пракуратуры г. Бабруйска, Магілёўскай транспартнай пракуратуры; пракурорам Баранавіцкай транспартнай пракуратуры, Магілёўскай транспартнай пракуратуры; начальнікам аддзела пракуратуры Магілёўскай вобласці, намеснікам, першым намеснікам пракурора, пракурорам Магілёўскай вобласці.
У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
Узнагароды Правіць
Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі».
Асабістае жыццё Правіць
Жанаты, мае дваіх дзяцей.