Эдуард Міхайлавіч Дзечка

вучоны ў галіне металаапрацоўкі

Эдуард Міхайлавіч Дзе́чка[1] (24 студзеня 1936, Мазыр) — вучоны ў галіне металаапарцоўкі, доктар тэхнічных навук (1989), прафесар (1990). Акадэмік Міжнароднай акадэміі навук Еўразіі (1997), Санкт-Пецярбургскай інжынернай акадэміі[2].

Эдуард Міхайлавіч Дзечка
Дата нараджэння 24 студзеня 1936(1936-01-24) (88 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера металаапрацоўка
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук
Навуковае званне прафесар
Альма-матар
Узнагароды
Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
Медаль «Ветэран працы»
Медаль «Ветэран працы»

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў горадзе Мазыр (Гомельская вобласць, Беларусь). У 1958 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут, у 1963 годзе — аспірантуру[3]. У 1958—1960 гг. асістэнт кафедры «Тэхналогія металаў», у 1963—1970 і з 1990 года прафесар кафедры «Металарэзныя станкі і інструменты», у 1964—1970 гг. — намеснік дэкана машынабудаўнічага факультэта БНТУ. У 1970—1990 гг. — дырэктар, рэктар Рэспубліканскага міжгаліновага інстытута павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў галін народнай гаспадаркі.

Навуковая дзейнасць правіць

Э. М. Дзечка належаць працы па працэсах механічнай апрацоўкі матэрыялаў, апрацоўваемасці матэрыялаў рэзаннем, інтэнсіфікацыя працэсаў глыбокага свідравання пластычных матэрыялаў, свідравання адтулін у сталях.

Сярод апублікаванага:

  • Обработка отверстий в металлокерамических деталях. — Мн., 1965.
  • Сверление отверстий в сталях. — Мн. 1979.
  • Принципы интенсификации сверления глубоких отверстий специальными спиральными сверлами // Наука — образованию, производству, экономике: материалы 11-ой Международной научно-технической конференции, Минск, 26 апреля 2013 г. В 4 томах. Т.1. — Минск, БНТУ. — 2013. — С. 396
  • Стружкоотвод при глубоком сверлении сталей / Э. М. Дечко // Машиностроение: Республиканский межведомственный сб. научных трудов, Вып. 30. — Мн: БНТУ. 2017. — С. 49—51.

Узнагароды правіць

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць