Эканоміка Партугаліі

Эканоміка Партугаліі ў цяперашні час займае 50-е месца ў свеце па памеры ВУП па ППС, што складае: $ 247,1 млрд. (ацэнка на 2010 год) [1]

Эканоміка Партугаліі
Эканамічныя паказчыкі
Банк Партугаліі ў г. Брага
Банк Партугаліі ў г. Брага
Валюта еўра
(=100 еўрацэнтам)
Міжнародныя
арганізацыі
ЕС, СГА
Статыстыка
ВУП (намінальны) $229.3 млрд (2010 г.)
ВУП па ППЗ $247.1 млрд
Рост ВУП 1.4 % (оц. 2010 г.)
ВУП на душу насельніцтва па ППЗ $22 677
ВУП па сектарах сельская гаспадарка: 2.4 %
прамысловасць: 22.9 %
сфера паслуг: 74.7 %
Інфляцыя (ІСК) 1,4 % (ац. 2010)
Эканамічна актыўнае насельніцтва 5,581 млн. (ац. 2010 г.)
Занятае насельніцтва па сектарах сельская гаспадарка: 11.7 %
прамысловасць: 28.5 %
сфера паслуг: 59.8 %
Узровень беспрацоўя 7,6 %
Знешні гандаль
Экспарт $48.91 млрд. (2010 г.)
Партнёры па экспарце на 2009-ы год:
Іспанія - 27.3%,
Германія - 12.9%,
Францыя - 12.4%,
Ангола - 7%,
Вялікабрытанія - 5,7%
Імпарт $72.67 млрд. (2010 г.)
Партнёры па імпарце на 2009-ы год:
Іспанія - 32.6%,
Германія - 13.2%,
Францыя - 8.3%,
Італія - 5.8%,
Нідэрланды - 5,5%
Дзяржаўныя фінансы
Дзяржаўны доўг 97 % ВУП (2010 г.)
Знешні доўг $497 млрд. ( чэрвень 2010 г.)
Дзяржаўныя даходы $95,09 млрд.
Дзяржаўныя выдаткі $116,1 млрд. (ац. 2010 г.)
Заўвагі:
Інфармацыя ўзята з сайтаў:
The world factbook і UNDP.
Усе даныя азначаны за 2010 год,
калі не азначана іншае.
Калі не абумоўлена іншае, усе прадстаўленыя лічбы ў доларах ЗША

У цяперашні час структура партугальскай эканомікі грунтуецца на сектарах прамысловасці і сферы паслуг, якія прадстаўляюць 22.09% і 74.7%, што фармуе валавы нацыянальны прадукт (ВНП) краіны. Аднак у мінулых гадах Партугалія, сутыкаецца з праблемай застою ў эканоміцы, пры тэмпах росту менш чым на 2% штогод, што ніжэй сярэдняга ліку іншых краін Еўрапейскага саюза, які мае рост 2,5%.

Галіны прамысловасці

правіць

Здабыча пірытаў, вальфрама, урану, волава, жалезнай руды, вугалю.

Энергетыка

правіць

Вытворчасць электраэнергіі 33300000000 кВт·г (1995), галоўным чынам на ГЭС.

Вытворчасць электраэнергіі 44500000000 кВт·г (2007).

Лёгкая прамысловасць

правіць

Найбольш важныя традыцыйныя галіны прамысловасці - тэкстыльная (баваўняная і ваўняная), швейная, вінаробства, вытворчасць аліўкавага алею, рыбных кансерваў, апрацоўка коркавай кары (вядучае месца ў свеце). Чорная і каляровая металургія, машынабудаванне (суднабудаванне і суднарамонт, аўтазборцы, электратэхнічнае); развіваецца хімічная, нафтаперапрацоўчая і нафтахімічная, цэментная, шкляна-керамічная (вытворчасць сіняй абліцавальнай пліткі) прамысловасць.

Сельская гаспадарка

правіць

У сельскай гаспадарцы пераважае земляробства. Каля 1/2 апрацоўваемых зямель занята раллёй; вінаградарства, пладаводства, аліўкавыя насаджэнні. У жывёлагадоўлі развядзенне буйной рагатай жывёлы, авечкагадоўля, свінагадоўля. Рыбалоўства (ўлоў 253,9 тыс. метрычн. Т у 1994, галоўным чынам сардзіны).

Інфраструктура

правіць
  • Даўжыня аўтадарог - 70,1 тыс. км.
  • Працягласць чыгуначных дарог у краіне - 3,6 тыс. км.
  • Танаж марскога гандлёвага флоту - 1,1 млн. тон дзедвейту.

Знешні гандаль

правіць

Экспарт: тэкстыльныя і швейныя вырабы, харчовыя тавары, корак, суда, электраабсталяванне, хімічная прадукцыя. Асноўныя знешнегандлёвыя партнёры - краіны Еўрапейскага саюзу.

Іншыя крыніцы даходу

правіць

Замежны турызм (каля 10 млн чалавек у год).

Зноскі

Спасылкі

правіць