Эканоміка Японіі

Японія — высокаразвітая краіна. Па паказчыку намінальнага ВУПу саступае толькі ЗША і Кітаю, па парытэце пакупніцкай здольнасці — яшчэ і Індыі. Займае другое месца ў свеце па ўзроўні развіцця прамысловасці пасля ЗША. Рабочыя японскіх прадпрыемстваў атрымліваюць найвышэйшы ў свеце сярэдні заробак. Вялікая дзяржава сучаснага свету, Японія ўваходзіць у лік краін-членаў Вялікай сямёркі, G20, АЭСР.

Эканоміка Японіі
Выява
Краіна
Месцазнаходжанне
Намінальны ВУП 4 872 136 945 507,6 $[1]
Намінальны ВУП на душу насельніцтва 38 430 $[2]
ВУП (ППЗ) 5 333 444 402 843 Міжнародны долар[3]
ППЗ ВУП на душу насельніцтва 42 066,576 Міжнародны долар[4]
Тэмп росту рэальнага ВУП −4,6 %[5], 0 %[5], 0,6 %[5], 1,7 %[5], 0,8 %[5], 1,6[5], 0,3 %[5], 2 %[5], 1,4 %[5], 0 %[5], 4,1 %[5], −5,7 %[5], −1,2 %[5], 1,5 %[5], 1,4 %[5], 1,8 %[5], 2,2 %[5], 1,5 %[5], 0 %[5], 0,4 %[5], 2,8 %[5], −0,3 %[5], −1,3 %[5], 1 %[5], 3,1 %[5], 2,6 %[5], 0,9 %[5], −0,5 %[5], 0,8 %[5], 3,4 %[5], 4,9 %[5], 4,9 %[5], 6,8 %[5], 4,7 %[5], 3,3 %[5], 5,2 %[5], 4,5 %[5], 3,5 %[5], 3,3 %[5], 4,2 %[5][6], 3,2 %[5], 2,4 %[5], 2,8 %[6] і 3,4[6]
Сумарныя запасы 1 264 140 980 383 $[7]
Узровень інфляцыі 0,3 ± 0,1 %[8]
Схематычная ілюстрацыя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульныя звесткі

правіць
 
Такійская фондавая біржа

На у 2018 Японія займала трэцяе месца ў свеце па намінальным значэнні ВУП, які складае больш за 5 трлн долараў ЗША. Доўгі час па магутнасці эканомікі Японія саступала толькі ЗША, аднак, паводле дадзеных экспертаў, у жніўні 2010-га кітайская эканоміка абагнала японскую па памерах[9]. Што датычыцца агульнага абъёму ВУП па парытэце пакупніцкай здольнасці, то тут Японія чацвёртая, прапусціўшы наперад яшчэ і Індыю. Чацвёртая ў свеце па памерах экспарту, шостая — імпарту. Японія мае вялікую колькасць эканамічна актыўнага насельніцтва (65 млн чалавек), працоўныя рэсурсы адрозніваюцца высокай якасцю: сярод японцаў. Для Японіі характэрны вельмі нізкі ўзровень беспрацоўя (2,9 % у 2017[10]). Да слабых бакоў эканомікі адносіцца дзяржаўная запазычынасць, якая ў 2016 склала 239 % ВУП — найвышэйшы працэнт у свеце — і не дазваляе Японіі заняць высокае месца ў крэдытных рэйтынгах. Асабліва хуткі рост запазычансці быў выкліканы рэцэсіяй 2009 года і наступствамі цунамі 2011 года.

Сфера паслуг

правіць

Японія — постіндустрыяльная дзяржава. У прамысловасці занята 26 % эканамічна актыўнага насельніцтва, у сельскай гаспадарцы — 3 %. Сектар паслуг складае тры чвэрці унутранага валавога прадукту. Банкаўскія паслугі, страхаванне, нерухомасць, транспарт, дробны гандаль, тэлекамунікацыі і будаўніцтва граюць значную ролю ў эканоміцы краіны[11]. Тут размяшчаецца некалькі найбуйнейшых банкаў і Такійская фондавая біржа, якая займае другое месца ў свеце па рынкавай капіталізацыі[12].

Прамысловасць

правіць

Японія валодае буйнымі вытворчымі магутнасцямі, і ў ёй знаходзяцца некалькі найбуйнейшых вытворцаў механічных транспартных сродкаў, электронікі, станкоў, сталі, суднаў, хімічных рэчываў, тэкстылю і харчовых прадуктаў[13]. Па стане на 2007 год Японія займала 19-е месца па адносінах ВУП да адпрацаваных гадзін[14]. Паводле індэксу Біг-Мака японскія рабочыя атрымліваюць самую высокую пагадзінную зарплату ў свеце. Сярод найбуйнейшых кампаній — Toyota Motor Corporation, Nintendo, NTT DoCoMo, Canon, Honda, Takeda Pharmaceutical, Sony, Nippon Steel, Tepco, Mitsubishi Motors і 711[15]. У 2018 годзе 228 японскіх кампаній ўваходзілі ў Forbes 2000, што складае 11 % спісу, у 2006 такіх кампаній было 326.[16]. Спецыфіка японскага капіталізму заключаецца ў існаванні сістэмы кэйрэцу — буйных фінансава-прамыловых груп, такіх як Mitsubishi, Sumitomo Group і інш; пажыццёвым наёме і кар’ерным росце ў межах аднаго прадпрыемства; а таксама ў такіх метадах менеджменту як «Таятызм» (The Toyota Way), што прадугледжвае бесперапыннае ўдасканаленне і павагу да спажыўцоў.

Энергетыка

правіць
 
АЭС Іката

Энергетыка Японіі базуецца на імпартных нафце з Персідскага заліва і вугалі з Аўстраліі. Вугаль выкарыстоўваецца ў цеплаэнергетыцы і чорнай металургіі. Японія — найбуйнейшы ў свеце спажывец звадкаванага прыроднага газу, што пастаўляецца з Катара, Аўстраліі, Інданезіі. Да 2011 каля траціны электраэнергіі выпрацоўвалася на АЭС, аднак пасля Фукусімскай аварыі большасць АЭС прыпыніла працу, што адбілася на паказчыках сусветнай атамнай энергетыкі. Нягледзячы на экалагічныя пратэсты, урад Японіі мяркуе перагледзець стандарты бяспекі і перазапусціць станцыі у 2020-х. У 2017 было заяўлена, што ў бліжэйшы час чакаецца ўзнаўленне працы 21 рэактара а ў 2030 — яшчэ 30, што сумарна пераўзыйдзе «дафукусімскія» магутнасці. Японскія рэкі багатыя на гідраэлектраэнергію, аднак іх патэнцыял практычна выкарыстаны і не можа здаволіць нават дзясятай часткі патрэб краіны.

Металургія

правіць

Японія — другі пасля Кітая вытворца сталі. Металургія працуе пераважна на аўстралійскай сыравіне.

Машынабудаванне

правіць
 
ASIMO — прасунуты робат-гуманоід дырыжуе аркестрам

Па вытворчасці легкавых аўтамабіляў Японія ў 1980-х-2000-х апярэджвала ўсе краіны свету, але у 2011 саступіла першынства Кітаю. У 2010-х Японія выпускае 9-10 млн аўтамабіляў штогод, займаючы трэцяе месца ў свеце, а па легкавых — другое; японскі канцэрн Toyota канкуруе з Volkswagen Group за званне найбуйнейшага аўтавытворцы ў свеце. Японія разам з Паўднёвай Карэяй з’яўляюцца найбуйнейшымі суднабудаўнічымі дзяржавамі. Японская электроніка і электратэхніка карпарацый Sony, Toshiba, Cannon займаюць трывалыя пазіцыі на сусветным рынку. У канцы ХХ стагоддзя Японія стала піянерам робатабудавання і застаецца сусветным лідарам у гэтай тэхналагічнай галіне.

Сельская гаспадарка

правіць

Сельская гаспадарка адрозніваецца надзвычайнай інтэнсіўнасцю: за харчовую бяспеку 126 млн чалавек адказваюць усяго 5 мільёнаў га (13 % тэрыторыі). Дзякуючы высокай ураджайнасці і перадавым тэхналогіям, Японія напалову забяспечвае сябе ўласнымі прадукткамі харчавання. Асноўная збожжавая культура — рыс. Таксама вырошчваецца чай, пераважна зялёных гатункаў. Традыцыйна развітае рыбалоўства, аква- і марыкультура.

Знешні гандаль

правіць

У 2016 годзе асноўнымі партнёрамі Японіі па экспарце былі ЗША (18,8 %), Кітай (18,4 %), Паўднёвая Карэя (6,7 %), Тайвань (5,7 %), Ганконг (4,7 %), а па імпарце — Кітай (24,2 %), ЗША (11,2 %), Аўстралія (4,6 %), Паўднёвая Карэя (4,2 %), Саудаўская Аравія (3,2 %), ААЭ (2,9 %) і Інданезія (2,9 %). Японія экспартуе механічныя транспартныя сродкі, электроніку і хімічныя рэчывы. У краіну ўвозяцца камп’ютары і бытавая тэхніка, выкапнёвая паліва і руды, ежа (у асаблівасці ялавічына і свініна), хімічныя рэчывы, тэкстыль і прамысловая сыравіна[17].

Традыцыйнымі экспартнымі таварамі Беларусі ў Японію з’яўляюцца калійныя ўгнаенні, шкловалакно, лазеры, прылады на вадкіх крышталях, дазіметры; імпартуе Беларусь абсталяванне для прамысловых прадпрыемстваў, запчасткі для аўтамабіляў, электроніку. Агульны тавараабарот у 2017 склаў 42 млн даляраў, са слабаадмоўным для Беларусі сальда (- 2,2 млн).[18]

Зноскі

  1. World Bank Open DataСусветны банк. Праверана 18 кастрычніка 2018.
  2. World Bank Open DataСусветны банк. Праверана 27 мая 2019.
  3. World Bank Open DataСусветны банк. Праверана 8 чэрвеня 2019.
  4. World Bank Open DataСусветны банк. Праверана 11 чэрвеня 2019.
  5. а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у ф х ц ч ш э ю я аа аб ав аг ад ае аё аж аз аі ак ал ам ан https://www.imf.org/external/datamapper/NGDP_RPCH@WEO/JPN
  6. а б в https://data.oecd.org/chart/6v7x
  7. World Bank Open DataСусветны банк. Праверана 1 мая 2019.
  8. http://www.imf.org/external/datamapper/PCPIEPCH@WEO?year=2016
  9. China Passes Japan to Become No. 2 Economy — NYTimes.com
  10. https://www.cia.gov/library/publications/resources/the-world-factbook/geos/ja.html Архівавана 21 снежня 2020.
  11. er 6 Manufacturing and Construction, Statistical Handbook of Japan, Ministry of Internal Affairs and Communications
  12. Market data. Архівавана 11 кастрычніка 2007. New York Stock Exchange (2006-01-31). Retrieved on 2007-08-11.
  13. World Factbook; Japan—Economy(недаступная спасылка). CIA (19 снежня 2006). Архівавана з першакрыніцы 28 снежня 2010. Праверана 28 снежня 2006.
  14. Groningen Growth and Development Centre (GGDC)(недаступная спасылка). GGDC (26 студзеня 2009). Архівавана з першакрыніцы 29 снежня 2021. Праверана 30 лістапада 2009.
  15. Japan 500 2007(недаступная спасылка), Financial Times
  16. https://www.forbes.com/global2000/#4dda7b38335d
  17. http://atlas.cid.harvard.edu/explore/?country=114&partner=undefined&product=undefined&productClass=HS&startYear=undefined&target=Partner&tradeDirection=import&year=2016
  18. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 21 студзеня 2019. Праверана 28 лютага 2019.