Эктар Кастра (ісп.: Héctor Castro; 29 лістапада 1904 — 15 верасня 1960) — уругвайскі футбаліст, нападнік. Чэмпіён свету 1930 у складзе нацыянальнай зборнай Уругвая.

Футбол
Эктар Кастра
Агульная інфармацыя
Мянушка Аднарукі (ісп.: El Manco)
Нарадзіўся 29 лістапада 1904(1904-11-29)
Памёр 15 верасня 1960(1960-09-15) (55 гадоў)
Грамадзянства  Уругвай
Пазіцыя нападнік
Маладзёжныя клубы
1921—1923 Уругвай Літа
Клубная кар’ера[* 1]
1924—1932 Уругвай Насьяналь
1932—1933 Аргенціна Эстудыянтэс
1933—1936 Уругвай Насьяналь 231 (145)
Нацыянальная зборная[* 2]
1923—1935 Уругвай Уругвай 25 (18)
Трэнерская кар’ера
1939—1943 Уругвай Насьяналь
1952 Уругвай Насьяналь
1950-я Уругвай Рампла Хуніярс
1959 Уругвай Уругвай
Узнагароды і медалі
Алімпійскія гульні
Золата Амстэрдам 1928 футбол
Чэмпіянаты свету
Золата Уругвай 1930
Чэмпіянаты Паўднёвай Амерыкі
Золата Сант'яга 1926
Золата Ліма 1935
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Ва ўзросце 13 гадоў Эктар Кастра атрымаў траўму электрапілой, у выніку якой пазбавіўся кісці правай рукі, за што атрымаў мянушку Эль Манка (Аднарукі).

Алімпійскі чэмпіён 1928 года. Чэмпіён свету 1930 (адзіны чэмпіён свету ў гісторыі футбола без кісці рукі). Кастра забіў першы гол зборнай Уругвая на чэмпіянатах свету. Двухразовы чэмпіён Паўднёвай Амерыкі. У якасці гульца выйграў 3 чэмпіянаты Уругвая.

Выступаў за «Насьяналь» з Мантэвідэа з 1924 па 1936 год (з перапынкам у 1 сезон). Таксама выступаў за «Літа» і аргенцінскі «Эстудыянтэс».

Пасля завяршэння кар’еры футбаліста стаў трэнерам. Пад яго кіраўніцтвам «Насьяналь» 5 разоў выйграваў чэмпіянат краіны, а ў 1939 годзе Кастра быў памочнікам галоўнага трэнера, калі «Насьяналь» таксама стаў чэмпіёнам.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Руднік В. Чэмпіёны свету па футболе 1930—2006. — Беласток: «Set-Print», 2006.