Эльжбета Радзівіл

Эльжбета Радзівіл (польск.: Elżbieta Radziwiłł) у шлюбе Тамашэўская (Tomaszewska; 21 студзеня 1917, Лондан, Вялікабрытанія — 20 ліпеня 2021) — арыстакратка з роду Радзівілаў.

Эльжбета Радзівіл
польск.: Elżbieta Radziwiłł
Партрэт Эльжбеты Радзівіл (невядомы мастак, 1920-я)
Партрэт Эльжбеты Радзівіл (невядомы мастак, 1920-я)
Нараджэнне 21 студзеня 1917(1917-01-21)[1]
Смерць 20 ліпеня 2021(2021-07-20) (104 гады)
Род Радзівілы
Бацька Антоні Альбрэхт Радзівіл[2][3]
Маці Дораці Паркер Дзікан[d][2]
Муж Вітольд Чартарыйскі[d][4][3] і Ян Тамашэўскі[d][4][3]
Дзеці Хрысціна Чартарыйская[d][2], Альбрэхт Чартарыйскі[d][2], Ежы Тамашэўскі[d][2], Нікалас Тамашэўскі[d][2] і Аляксандр Тамашэўскі[d][2]

Біяграфія

правіць

Дачка апошняга гаспадара Нясвіжскага замка — Альбрэхта Радзівіла і англічанкі Дораці Паркер Дзікан (Dorothy Parker Deacon). Апошняя з Радзівілаў, для каго Нясвіж быў родавым маёнткам у простым сэнсе.

Шлюб Альбрэхта Радзівіла з Дораці Паркер Дзікан быў нядоўгі. Эльжбета жыла з маці ў Парыжы і пэўны час у Рыме, толькі час ад часу адведвала бацьку ў Нясвіжы, апошні раз — у 1935 годзе.

Упершыню наведала незалежную Беларусь у 1993 годзе. У маі 2009 года адбыўся неафіцыйны візіт князёўны ў Беларусь разам з іншымі прадстаўнікамі роду Радзівілаў, госці наведалі Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі, Нацыянальную бібліятэку Беларусі, Нацыянальны мастацкі музей Беларусі ў Мінску, а таксама Мір, Нясвіж, Паланечку і Ішкалдзь. У ліпені 2009 года ў суправаджэнні некалькіх прадстаўнікоў роду зноў наведала Нясвіж.

Апошнія гады жыла ў Варшаве.

Зноскі

Спасылкі

правіць