Элізабет Бадзінтэр
Элізабет Бадзінтэр (фр.: Élisabeth Badinter; 5 сакавіка 1944, Булонь-Біянкур, Францыя) — французская мыслярка, філосафка, феміністка, пісьменніца, аўтар шматлікіх гістарычных і філасофскіх эсэ, прысвечаных жаночаму пытанню, мацярынству і ідэям французскага рэспубліканізму. Спецыялістка па эпосе Асветніцтва. Актыўная публіцыстка-змагарка за ідэі свецкага рэспубліканізму. Працягвае ідэі ўніверсалісцкага фемінізму, натхнёнага ідэямі Кандарсэ, а ў XX стагоддзі ідэямі Сімона дэ Бавуара. Найбольш прынцыповая, але не сляпая і вельмі крытычная паслядоўніцай бавуарызму. У XXI стагоддзі Элізабет Бадзінтэр фактычна ўзначальвае французскі гэтак званы ўніверсаліцскі рэспубліканскі фемінізм. Выкладае ў Парыжскай політэхнічнай школе.
Элізабет Бадзінтэр | |
---|---|
фр.: Élisabeth Badinter[1] | |
Дата нараджэння | 5 сакавіка 1944[2] (80 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Бацька | Marcel Bleustein-Blanchet[d][5] |
Маці | Sophie Vaillant[d] |
Муж | Рабер Бадэнтэр[5] |
Дзеці | Judith Badinter[d], Benjamin Badinter[d] і Simon Badinter[d] |
Род дзейнасці | філосаф, гісторык, дацэнт, актывіст за права жанчын, аўтар |
Навуковая сфера | фемінізм |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Кірунак | фемінізм, рэспубліканізм |
Аказалі ўплыў | Сімона дэ Бавуар, Мары Жан Антуан Нікаля Кандарсэ |
Прэміі |
prix Eugène-Colas[d] (2008) |
Узнагароды | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Акрамя гэтага Бадзінтэр надзвычай удалая бізнес-кабета: узначальвае рэвізійны савет вялікай медыягрупы «Publicis», у якой мае 10,16 % акцый.
У шлюбе з Раберам Бадзінтэрам, вядомым адвакатам, палітыкам і эсэістам.
Выбраная бібліяграфія
правіцьНіводны твор станам на 2024 год не перакладзены на беларускую мову.
- «І ў дадатак каханне: гісторыя мацярынскага інстынкту ў 17-20 стст.» (L’Amour en plus : histoire de l’amour maternel (XVIIe au XXe siècle), 1980);
- «Эмілі, Эмілі, пра жаночую амбітнасць у 18-ым стагоддзі» (Émilie, Émilie, L’ambition féminine au XVIIIe siècle, 1983);
- «Ён — гэта яна» (L’Un est l’autre, 1986);
- «Кандарсэ. Інтэлігент у палітыцы» (Condorcet. Un intellectuel en politique, 1988, avec Robert Badinter);
- «ХY, пра мужчынскую тоеснасць» (XY, de l’identité masculine, 1992);
- «Памылковы шлях» (Fausse route : Réflexions sur 30 années de féminisme, 2003);
- «Канфлікт: маці і жанчына» (Le conflit, la femme et la mère, 2010).
Зноскі
- ↑ Bibliothèque nationale de France Record #11889838d // BnF catalogue général — Paris: BnF.
- ↑ Elisabeth Badinter // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #115366539 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 снежня 2014.
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France Record #11889838d // BnF catalogue général — Paris: BnF. Праверана 2 лютага 2024.
- ↑ а б в г http://www.ajpn.org/personne-elisabeth-Bleustein-Blanchet-11251.html Праверана 8 верасня 2020.