Элі Жазеф Картан
Элі Жазеф Картан (фр.: Élie Joseph Cartan; 9 красавіка 1869, Далам’ё, Ізер, Францыя — 6 мая 1951, Парыж) — французскі матэматык, член Парыжскай АН (1931). Бацька матэматыка Анры Картана.
Элі Жазеф Картан | |
---|---|
фр.: Élie Cartan | |
![]() | |
Дата нараджэння | 9 красавіка 1869[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 мая 1951[3][1][…] (82 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Марыя-Луіза Картан[d] |
Дзеці | Анры Картан, Жан Картан[d], Элен Картан[d] і Луі Картан[d] |
Род дзейнасці | матэматык, выкладчык універсітэта, фізік |
Навуковая сфера | дыферэнцыяльная геаметрыя, АТА і матэматыка[5] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Жан Гастон Дарбу[9] і Софус Лі |
Вядомыя вучні | Палет Ліберман[d] і Шыінг-Шэн Чэрн |
Член у | |
Узнагароды |
![]() Прэмія Лекантэ[d] (1930) прэмія Панселе[d] (1920) замежны член Лонданскага каралеўскага таварыства[d] (1 мая 1947) |
![]() |
Біяграфія правіць
Скончыў Вышэйшую нармальную школу (1891, Парыж), з 1912 года прафесар Парыжскага ўніверсітэта. Вучань Гастона Дарбу і Софуса Лі.
Асноўныя працы — па тэорыі бесперапынных груп, дыферэнцыяльных ураўненняў і дыферэнцыяльнай геаметрыі.
У 1894 годзе заклаў асновы алгебраічнай тэорыі груп Лі. У 1913 годзе пабудаваў тэорыю прадстаўленняў паўпростых груп Лі з дыферэнцыяльнай геаметрыяй і тапалогіяй. У 1899—1902 гадах стварыў так званы метад знешніх форм, які дазволіў яму вырашыць праблему сумеснасці сістэм пфафавых ураўненняў. У дыферэнцыяльнай геаметрыі шматмерных прастор ім пабудаваны абагульненыя прасторы афіннай, праектыўнай і канформнай складнасці і, акрамя таго, дадзены агульны метад рухомага рэпера, які ў злучэнні з метадам вонкавых форм з’яўляецца эфектыўным сродкам рашэння геаметрычных праблем.
Аўтар шэрагу важных работ у галіне матэматычнай фізікі.
Зноскі
- ↑ а б MacTutor History of Mathematics archive Праверана 22 жніўня 2017.
- ↑ Elie Joseph Cartan // Léonore database — ministère de la Culture. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Картан Эли Жозеф // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ а б Картан Эли Жозеф // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ а б https://books.google.cat/books?id=_8eaAwAAQBAJ — С. 7.
- ↑ https://books.google.cat/books?id=_8eaAwAAQBAJ — С. 8.
- ↑ а б Матэматычная генеалогія — 1997.
- ↑ Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 8 жніўня 2016.