Эманюэль Сенье

французская актрыса

Эманюэль Сенье (фр.: Emmanuelle Seigner; нар. 22 чэрвеня 1966) — французская актрыса і спявачка. Вядомая сваімі ролямі ў фільмах «Скафандр і матылёк» (2007), «Дзявятая брама» (1999) і «Нястрымны» (1988). Яна была намініравана на прэмію «Сезар» за найлепшую жаночую ролю ў фільме «Венера ў футры» (2013) і на дзве прэміі «Сезар» за найлепшую жаночую ролю другога плана ў «Вандомскай плошчы[en]» (1998) і «Жыцці ў ружовым колеры[en]» (2007). З 1989 года замужам за польскім кінарэжысёрам Раманам Паланскім.

Эманюэль Сенье
Дата нараджэння 22 чэрвеня 1966(1966-06-22)[1][2][…] (58 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Муж Раман Паланскі
Дзеці Маргана Паланскі[d] і Элвіс Паланскі[d]
Прафесія актрыса, мадэль, спявачка
IMDb ID 0782561
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Заўвагі

правіць
  1. Emmanuelle Seigner // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Emmanuelle Seigner // GeneaStar
  3. Deutsche Nationalbibliothek Record #129422568 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 снежня 2014.

Спасылкі

правіць