Адкрыць галоўнае меню

Фелікс Эдуард Жусцін Эміль Барэль (фр.: Félix Édouard Justin Émile Borel; 7 студзеня 18713 лютага 1956, Парыж) — французскі матэматык і палітычны дзеяч.

Фелікс Эдуард Жусцін Эміль Барэль
Félix Édouard Justin Émile Borel
Emile Borel-1932.jpg
Дата нараджэння 7 студзеня 1871(1871-01-07)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 3 лютага 1956(1956-02-03)[5][1][…] (85 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Camille Marbo[d]
Род дзейнасці матэматык, палітык, выкладчык універсітэта, змагар Французскага супраціву
Навуковая сфера тэорыя імавернасцей і матэматыка
Месца працы
Навуковае званне
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Жан Гастон Дарбу[8]
Вядомыя вучні Jeanne Rouvière[d]
Вядомы як адзін з заснавальнікаў тэорыі меры і яе дадаткаў у тэорыі верагоднасці
Партыя
Член у
Узнагароды і прэміі
Кавалер Вялікага Крыжа ордэна Ганаровага легіёна Ваенны крыж 1939—1945 (Францыя)
Медаль Супраціўлення з разеткай (Францыя)
Лагатып Вікікрыніц Творы у Вікікрыніцах
Commons-logo.svg Фелікс Эдуард Жусцін Эміль Барэль на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Эміль Барэль нарадзіўся на поўдні Францыі, паблізу Авіньёна. Яго бацька, Анарэ Барэль, быў пастарам пратэстанцкай царквы, маці, Эмілія Тэйсье Салье — дачкой фабрыканта. У сям’і было трое дзяцей. Эміль - малодшы. Першыя веды атрымаў ад бацькі, які кіраваў пратэстанцкай школай. «Дзіўны дзіця ў нашага пастара — казалі мясцовыя жыхары, — вывучыў пачаткі геаметрыі, а яму ўсяго тры гады». У 11-гадовым узросце паступае ў Мантабанскі ліцэй, у 17 гадоў — у Парыжскі калегіум святой Барбары, у ліцэі Людовіка Вялікага вывучае механіку і геаметрыю. Атрымаўшы дзве прэміі на конкурсах, ён атрымлівае права вучобы альбо ў Нармальнай школе, альбо ў Політэхнічнай школе. Эміль выбірае навуку і паступае ў Нармальную школу. Першыя яго працы прысвечаны геаметрыі пад уплывам Гастона Дарбу. У 1893 годзе ён з’яўляецца ў Ліёнскім універсітэце ў якасці выкладчыка. Ён шмат працуе, за 3 гады ён піша 22 працы і дысертацыю. З 1897 года ён прафесар Нармальнай школы.

У 1901 годзе ён жэніцца з Маргарытай Апель, будучай пісьменніцай, больш вядомай пад псеўданімам Каміла Марбо.

Падчас Другой сусветнай вайны ўдзельнічаў у Французскім Супраціве. Вучоны быў арыштаваны немцамі і кінуты ў турму Фрэн. Пасля месяца знаходжання ў халоднай і сырой камеры, ён усё ж быў вызвалены. Памёр вялікі матэматык ва ўзросце 85 гадоў у выніку траўмы, якую ён атрымаў у паездцы з Бразіліі.

Яго пляменнік Арман Барэль таксама быў вядомым матэматыкам.

У гонар Барэля названы кратар на Месяцы.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 2,0 2,1 MacTutor History of Mathematics archive Праверана 22 жніўня 2017.
  3. Emile, Félix, Edouard, Justin Borel // Sycomore / Assemblée nationale Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. 4,0 4,1 Борель Эмиль // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  5. Борель Эмиль // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  6. https://www.tombes-sepultures.com/crbst_2031.html
  7. (unspecified title) Праверана 4 ліпеня 2019.
  8. Mathematics Genealogy Project — 1997. Праверана 8 жніўня 2016.

ЛітаратураПравіць

  • БЭ ў 18 тамах. Т.2, Мн., 1996, С.336 // Эміль Барэль
  • А.А.Гусак, Г.М.Гусак, А.А.Брычыкава "Даведнік па вышэйшай матэматыцы", Мн., "ТетраСистемс", 2007, С.541