Дыятэрмія
метад электралячэння, які прадугледжвае награванне органаў і тканак арганізму токам высокай частаты (1,65 МГц) і вялікай сілы (да 3А)
(Пасля перасылкі з Эндатэрмія)
Дыятэрмія, эндатэрмія, тэрмапенетрацыя — адзін з метадаў электралячэння, які прадугледжвае награванне органаў і тканак арганізму токам высокай частаты (1,65 МГц) і вялікай сілы (да 3А). Выкарыстоўваюць пры лячэнні хвароб, у аснове якіх спазмы крывяносных сасудаў, мачаточніка, жоўцевых праток, жоўцевага пузыра і іншых полых органаў, пры хранічных нягнойных запаленчых хваробах, запаленнях нерваў і іх карэньчыкаў, неўралгіях, сустаўных, мышачных і іншых болях.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).