Эрнст Кітцынгер
Эрнст Кітцынгер (Ernst Kitzinger; 27.12.1912, Мюнхен — 22.01.2003, Поўкіпзі, штат Нью-Ёрк) — нямецка-амерыканскі гісторык раннехрысціянскага мастацтва позняй антычнасці і ранняга сярэднявечча і таксама Візантыі.
Эрнст Кітцынгер | |
---|---|
ням.: Ernst Kitzinger | |
Дата нараджэння | 27 снежня 1912[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 студзеня 2003[2][1] (90 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастацтвазнавец, гісторык, выкладчык універсітэта |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія правіць
Нарадзіўся ў яўрэйскай сям’і адваката і дзіцячай сацыяльнай работніцы. Сваяк Рычарда Краўтхаймера.
З 1931 года вучыўся гісторыі мастацтва ў Мюнхенскім універсітэце. У тым жа годзе вучыўся ў Рымскім універсітэце.
У 1934 годзе ў Германіі абараніў доктарскую дысертацыю і на наступны дзень пасля гэтага пакінуў краіну. Вярнуўся ў Рым, а затым у 1935 годзе пераехаў у Англію, дзе працаваў у Брытанскім музеі. У 1940 годзе інтэрнаваны ў Аўстралію. У 1941 годзе яму ўдалося перабрацца ў Вашынгтон, дзе ён стаў м. н. с. у Думбартан-Оксе. У гады вайны быў даследчыкам-аналітыкам ва УСС . Пасля зноў у Думбартан-Оксе, дзе з 1946 года асістэнт-прафесар, з 1951 года асацыіраваны прафесар, з 1956 года, прафесар візантыйскага мастацтва і археалогіі і ў 1955-66 гадах дырэктар візантыністыкі. У 1967-79 гг. прафесар Гарварда (імянны універсітэцкі), затым у адстаўцы, аднак працягваў працаваць — у Інстытуце перспектыўных даследаванняў у Прынстане і ў Оксфардзе. У 1974-5 гг. прафесар у Кембрыджы. Кіраваў 18 дактарантамі. Сярод яго вучняў Х. Бельтынг.
Член Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук (1961), Амерыканскага філасофскага таварыства (1967). Член Італьянскай АН у Палерма (1969). Член-карэспандэнт Брытанскай акадэміі (1969), Баварскай АН (1970), АН у Майнцы (1980), АН Аўстрыі (1983). Член Германскага археалагічнага інстытута (1953). Ганаровы член Лонданскага таварыства антыквараў (1975). Кавалер ордэна Pour le Mérite (1982).
З 1944 года быў жанаты з англійскай мастачкай Сьюзан (пам. 2000), з якой пазнаёміўся ў 1939 годзе; яны мелі дачку і двух сыноў.
У сваіх даследаваннях. Э. Кітцынгер неаднаразова звяртаўся да пытання пераўтварэння класічнага мастацтва ў сярэднявеччы[7].
Зноскі
- ↑ а б Ernst Kitzinger // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ W. Eugene Kleinbauer Ernst Kitzinger // Kitzinger, Ernst // Grove Art Online / J. Turner — [Oxford, England], Houndmills, Basingstoke, England, New York: OUP, 2018. — ISBN 978-1-884446-05-4 — doi:10.1093/GAO/9781884446054.ARTICLE.T2089279
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
- ↑ а б в https://haa.fas.harvard.edu/people/ernst-kitzinger
- ↑ https://www.medievalacademy.org/page/CompleteFellows Праверана 28 сакавіка 2023.
- ↑ Ernst Kitzinger, Professor and Writer on Byzantine Art, Dies at 90 — NYTimes.com