Эстэр Рахель Камінская (народжаная Хальперн; ідыш: אסתר רחל קאַמינסקאַ; 10 сакавіка 1870, Поразава — 25 снежня 1925, Варшава) — актрыса тэатра і кіно яўрэйскага паходжання; заснавальніца Яўрэйскага тэатра ў Варшаве. Многімі лічыцца «мацераю яўрэйскага тэатра».

Эстэр Рахель Камінская
אסתר רחל קאַמינסקאַ
Ester Kaminskaya.jpg
Імя пры нараджэнні Эстэр Рахель Хальперн
Дата нараджэння 10 сакавіка 1870(1870-03-10)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 25 снежня 1925(1925-12-25)[1][2] (55 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прафесія акцёрка
Кар’ера 18881925
IMDb ID 0436704
Commons-logo.svg Эстэр Рахель Камінская на ВікіСховішчы

БіяграфіяПравіць

 
Магіла Эстэр Рахель Камінскай. Аўтар надгробнай пліты — Фелікс Рубінліхт.

Нарадзілася ў Поразаве ў сям'і Шымана Хальперна — кантара гарадской сінагогі. Дэбютавала ў 1888 г. у трупе Абрагама Іцхака Камінскага, за якога выйшла замуж у 1893[3]. У 1892 выступае на сцэне вядомага варшаўскага тэатра «Эльдарада». У 1893 трупа Камінскага атрымлівае дазвол выступаць у памяшканні расійска-польскага варшаўскага тэатра Альгінскай[4]. Тут Эстэр Рахель выконвае ролі ў меладрамах, камедыях і аперэтах.

У 1906 Абрагам Камінскі засноўвае свой тэатр у Варшаве. У 1908 Камінскія дамагліся аб'яднаць лепшых яўрэйскіх акцёраў Варшавы ў «Літэрарышэ трупэ» («Літаратурная трупа»), якую неўзабаве ўзначаліла Эстэр Рахель[4]. На яе загад у рэпертуар трупы былі ўключаны найноўшыя творы яўрэйскіх аўтараў — Іцхока-Лейбуша Перэца, Якава Гордзіна, Давіда Пінскага і іншых, што заклала падмурак сур'ёзнага яўрэйскага драматычнага рэпертуару.

У 1913 Абрагам Камінскі заснаваў новы тэатр у Варшаве на вуліцы Абознай 1 / 3. Сродкі на яго былі здабыты ў часе турнэ па Злучаных Штатах (19091910). У 1910 трупа разам з Эстэр Рахель гастралявала ў Санкт-Пецярбургу, Маскве, Кіеве і многіх іншых гарадах Расійскай імперыі, у 1913 — у Парыжы і Лондане[4]. У кіно пачала здымацца да Першай сусветнай вайны.

У 1925 Эстэр Рахель Камінская памерла. У 1926 варшаўскі штотыднёвік «Дэр момент» апублікаваў яе ўспаміны — «Дэрнер ун блумен» («Церніі і кветкі»)[3]. Пахаваная на яўрэйскіх могілках у Варшаве (участак 39)[5][6].

Эстэр Рахель і Абрагам Камінскія мелі траіх дзяцей: Рэгіну, Іду і Юзафа.

ФільмаграфіяПравіць

  • 1923: Ткіес каф (Змова)
  • 1914: Мачыха
  • 1914: Забой
  • 1913: Незнаёмы
  • 1912: Мірэле Эфрас

ЛітаратураПравіць

  • Henry Kroszczor : Jewish Cemetery in Warsaw. Warsaw : Polish Scientific Publishers, 1983, p. 16 ISBN 83-01-04304-0.
  • Jan Jagielski : Guide to the Jewish cemetery in Warsaw at ul. Okopowa 49/51. Z. 1, Other Central Avenue. Warsaw: Society for Protection of Monuments. Social Committee for the Care of Cemeteries and Monuments of Jewish Culture in Poland, 1996, pp. 58-59. ISBN 83-90-66296-5.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 14 жніўня 2015.
  2. 2,0 2,1 ʾEster-Raḥel Qaminsqi // data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011.
  3. 3,0 3,1 КАМИНЬСКИЕ, семья деятелей театра на идиш. (руск.) . eleven.co.il. Праверана 23 кастрычніка 2011.
  4. 4,0 4,1 4,2 Династия Каминьских (руск.) . История евреев Беларуси. Праверана 23 кастрычніка 2011.
  5. Grób Ester Rachel Kamińskiej w bazie danych Cmentarza Żydowskiego przy ul. Okopowej w Warszawie
  6. Cmentarze m. st. Warszawy. Cmentarze żydowskie. — Warszawa, 2003. — ISBN 83-916419-3-7.

СпасылкіПравіць