Эталонная мадэль OSI
Эталонная мадэль OSI (англ.: Open Systems Interconnection Reference Model), абстрактная мадэль для сеткавых камунікацый і распрацоўкі сеткавых пратаколаў. Гэтая мадэль дэманструе ўзроўневы падыход да сеткі, што аблягчае яе распрацоўку і разуменне прынцыпаў працы.
ГісторыяПравіць
Эталонная мадэль OSI была распрацавана Міжнароднай арганізацыяй па стандартызацыі (International Organization for Standardization, ISO). Яна з’яўлялася першай спробай па ўвядзенню міжнароднага стандарта на стварэнне пратаколаў. У 1995 годзе мадэль была перагледжана.
СтруктураПравіць
Мадэль OSI складаецца з 7-мі ўзроўняў. Выбар структуры грунтаваўся на наступных прынцыпах:
- Узровень павінен стварацца па меры неабходнасці наступнага ўзроўню абстракцыі;
- Кожны ўзровень мусіць выконваць адну пэўную функцыю;
- Выбар функцый для кожнага ўзроўню мусіць стварацца з улікам стварэння стандартызаваных міжнародных пратаколаў;
- Межы паміж узроўнямі мусяць выбірацца так, каб паток даных паміж інтэрфейсамі быў мінімальны;
- Колькасць узроўняў павінна быць дастаткова вялікай, каб розныя функцыі не аб’ядноўваліся ў адным без неабходнасці — і дастаткова малой, каб архітэктура не стала занадта вялікай.
У выніку, мадэль уключала ў сябе наступныя ўзроўні: «Фізічны» (1), «Узровень перадачы даных» (2, таксама «Канальны»), «Сеткавы» (3), «Транспартны» (4), «Сеансавы» (5), «Узровень прадстаўлення» (6), «Прыкладны» (7).
Апісанне ўзроўняўПравіць
Фізічны ўзровеньПравіць
На фізічным узроўні — адзінкай перадачы інфармацыі з’яўляецца біт.
Асноўнымі пытаннямі, якімі займаецца гэты ўзровень, з’яўляюцца:
- Якім чынам павінны кадавацца/перадавацца адзінка і нуль (напружанне, колькасць часу і гэтак далей);
- Ці можа перадача ісці дуплексна (у 2-х напрамках адначасова) ці толькі паўдуплексна (у адным з двух);
- Як усталёўваецца і разрываецца сувязь;
- Якім чынам перадаецца сігнал (напрыклад, — колькасць правадоў у кабелі і функцыі кожнага з іх).
Узровень перадачы даных (канальны)Правіць
Узровень перадачы даных займаецца перадачай «кадраў» (памер кадра можа змяняцца: ад некалькіх соцень — да некалькіх тысяч байт).
Мэта гэтага ўзроўню — забяспечыць беспамылковую перадачу даных (з пункта гледжання вышэйшых узроўняў). Гэта забяспечваецца з дапамогай кадраў падцвярджэння, якія перыядычна адсылае прымаючы камп’ютар.
Сярод праблем, з якімі павінен змагацца гэты ўзровень, ёсць:
- Праблема «хуткага» перадатчыка і «маруднага» прыёмніка (калі перадаючы камп’ютар адсылае інфармацыю нашмат хучэй, чым прымаючы можа яе апрацоўваць);
- У выпадку шырокавяшчальных сетак — праблема доступу да канала (гэтая праблема развязваецца з дапамогай увядзення дадатковага «падузроўня» доступу да носьбіта).
Сеткавы ўзровеньПравіць
(У шырокавяшчальных сетках гэты ўзровень звычайна вельмі прымітыўны — ці адсутнічае ўвогуле.)
Сеткавы ўзровень аперыруе пакетамі. Асноўнай яго задачай з’яўляецца знаходжанне аптымальнага маршрута для пакета.
Гэты ўзровень мусіць вырашаць такія праблемы як:
- Перапаўненне канала з-за занадта вялікай колькасці перадаваных даных;
- Перадача інфармацыі паміж рознымі сеткамі.
Транспартны ўзровеньПравіць
Транспартны ўзровень прымае даныя ад сеансавага ўзроўню (пры неабходнасці — разбіваючы іх на больш дробныя кавалкі) і перадае іх сеткаваму ўзроўню. Яго мэта — каб даныя былі атрыманы менавіта ў той паслядоўнасці, у якой былі адпраўленыя.
Транспартны ўзровень з’яўляецца першым узроўнем, які наўпрост камунікуе з камп’ютарам-атрымальнікам (усе папярэднія ўзроўні — таксама камунікавалі з прамежкавымі камп’ютарамі).
Сеансавы ўзровеньПравіць
Сеансавы ўзровень адказвае за ўсталяванне сувязі паміж 2-ма камп’ютарамі. Сярод яго функцый таксама ёсць такія як:
Узровень прадстаўленняПравіць
Гэты ўзровень займаецца семантыкай і сінтаксісам перадаваемай інфармацыі (каб зрабіць магчымай камунікацыю паміж машынамі з розным прадстаўленнем даных — неабходна прывесці іх да нейкага пэўнага стандартызаванага віду, — што і робіць узровень прадстаўлення).
Прыкладны ўзровеньПравіць
Прыкладны ўзровень з’яўляецца вышэйшым у іерархіі OSI і займаецца перадачай даных паміж рэальнымі праграмамі. Ён уключае ў сябе шэраг папулярных пратаколаў, — як, напрыклад, HTTP.
КрытыкаПравіць
Час з’яўленняПравіць
ТэхналогіяПравіць
РэалізацыяПравіць
ПалітыкаПравіць
Для паляпшэння артыкула пажадана: |
ЛітаратураПравіць
- Эндру Танэнбаўм, Камп’ютарныя сеткі. 4 выданне, 2003 г.