Хвойнік
Эфе́дра, хвойнік (Ephedra) — род голанасенных раслін манатыпнага сямейства Эфедравыя (Ephedraceae).
Хвойнік | ||||||||||||||
![]() Эфедра хвашчовая (Ephedra equisetina) | ||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||
|
Апісанне
правіцьВечназялёныя галінастыя прамастойныя ці ліянападобныя кусты вышынёй да 8 м з членістымі прутападобнымі парасткамі і галінкамі, радзей невялікія дрэвы. Маладыя галіны прутападобныя, зялёныя, фотасінтэзуючыя. Лісце супраціўнае або ў кальчаках, рэдукаванае ў лускі, рана ападае. Стробілы раздзельнаполыя (амаль заўсёды расліны аднадомныя), сабраныя па 3—4 у пазухах сцябловага лісця. Мужчынскія (мікрастробілы) складаюцца з восі і некалькіх пар крыючых лісцеў, у пазухах якіх размешчаны пыльнікі (мікрасінангіі) на кароткіх ножках. Жаночыя (мегастробілы) складаюцца з аднаго семязачатка, акружанага мясістым покрывам, які пасля апладнення разрастаецца і робіцца сакавітым. Плод — несапраўдная ягада аранжавага, чырвонага або жоўтага колеру.
Пашырэнне
правіцьНалічваецца каля 40 відаў, пашыраных у пустынных, паўпустынных, стэпавых раёнах і рэдкалессях Еўразіі (у т.л. Паўднёвая Еўропа і Міжземнамор'е, Каўказ, Цэнтральная і Паўднёвая Азія, Паўднёвая Сібір, Далёкі Усход), Амерыкі і Паўночнай Афрыкі. Растуць на камяністых і стэпавы схілах, пясках, у камяністых стэпях. На тэрыторыі Беларусі інтрадукаваны від эфедра хвашчовая (Ephedra equisetina)[1].
Выкарыстанне
правіцьШэраг відаў утрымліваюць алкалоіды, якія ыкарыстоўваюцца ў медыцыне. З асобных відаў эфедры атрымліваюць эфедрын[1].
Крыніцы
правіць- ↑ а б БелЭн 2004.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — С. 189. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
Спасылкі
правіць- Хвойник: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Хвойник // Справочник растений Архівавана 5 сакавіка 2016. (руск.)
- Хвойник. Ядовитое растение // BioFile.ru Архівавана 5 сакавіка 2016. (руск.)
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Хвойнік