Эфект Кера
Эфект Кера, з'ява Кера, квадратычны электрааптычны эфект — з'ява ўзнікнення двайнога праламлення ў аптычных рэчывах пад ўздзеяннем аднароднага электрычнага поля.
У выніку палярызацыі рэчыва пад ўздзеяннем электрычнага поля паказчык праламлення становіцца прапарцыянальным квадрату яго напружанасці. Эфект быў адкрыты ў 1875 годзе шатландскім фізікам Джонам Керам (англ.: John Kerr).
Эфект Кера выкарыстоўваецца для мадуляцыі высокачастотных сігналаў, у хуткадзейнічаючых аптычных затворах, даючых экспазіцыю да 10−8 с.
Гл. таксама
правіцьЛітаратура
правіць- Болсун А. Н. Краткий словарь физических терминов / Сост. А. И. Болсун. — Мн.: Вышэйшая школа, 1979. — С. 160. — 416 с. — 30 000 экз. (руск.)
- Физический энциклопедический словарь / Гл. ред. А. М. Прохоров. Ред. кол. Д. М. Алексеев, А. М. Бонч-Бруевич, А. С. Боровик и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 280. — 982 с. — 100 000 экз. (руск.)