Эўбюры (Avebury) — брытанскі хендж; найбуйнейшае рытуальнае эбудаванне ў Еўропе[2].

Славутасць
Эўбюры
англ.: Avebury
51°25′43″ пн. ш. 1°51′15″ з. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Сайт english-heritage.org.uk/…
nationaltrust.org.uk/ave…
Map
Сцяг ЮНЕСКА Аб’ект Сусветнай спадчыны
Stonehenge, Avebury and Associated Sites
(Стоўнхендж, Эўбюры і звязаныя помнікі)
Спасылка № 373 у спісе аб’ектаў Сусветнай спадчыны (en)
Тып Культурны
Крытэрыі i, ii, iii
Рэгіён Еўропа і Паўночная Амерыка
Уключэнне 1986  (10-я сесія)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Знаходзіцца каля г. Марлбара, на поўдні Англіі. Плошча каля 11,5 га, абкружана ровам і насыпам з 4 сіметрычнымі выхадамі. Уздоўж унутранага краю рова пастаўлены пліты з пясчаніку, у цэнтры — два кальцы з камянёў (дыяметр 91,4). Унутры кольцаў камянёвыя кладкі, адна з іх нагадвае літару «V». Каля паўднёвага ўваходу пачынаецца алея менгіраў (2 паралельныя рады камянёў), якая цягнецца да рытуальнай пабудовы на Овертан-Хіле. На тэрыторыі Эўбюры выяўлены паселішча, пахаванні, фрагменты керамікі неаліту і бронзавага веку. Помнікі складаюць адзіны археалагічны комплекс.

Зноскі

  1. National Heritage List for England
  2. БелЭн 2004.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць