Адкрыць галоўнае меню

Эўхеніа Касеру (Касерыу) (рум.: Eugeniu Coşeriu; 19212002) — нямецкі лінгвіст румынскага паходжання, спецыяліст па раманскім мовазнаўстве; прафесар[2], аўтар больш 50 кніг, ганаровы член Румынскай Акадэміі (1991).

Эўхеніа Coşeriu
рум.: Eugeniu Coşeriu
Род дзейнасці: навуковец
Дата нараджэння: 27 ліпеня 1921(1921-07-27)
Месца нараджэння: сяло Міхэйлень,
Каралеўства Румынія
(пазней Рышканскі раён Малдаўскай ССР, цяпер Рэспублікі Малдова)
Дата смерці: 7 верасня 2002(2002-09-07) (81 год)
Месца смерці:
Месца працы:
Альма-матар:
Член у
Узнагароды і прэміі:
Сайт: coseriu.de

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся 27 ліпеня 1921 года ў сяле Міхэйлень Каралеўства Румынія, пазней — Малдаўская ССР, цяпер Рэспубліка Малдова.

Вучыўся ў ліцэі Liceul Teoretic „Ion Creangă” горада Бельцы, дзе аднакласнікамі былі Vadim Pirogan — бесарабскі пісьменнік, і Sergiu Grossu — румынскі пісьменнік. Пасля сканчэння Яскага ўніверсітэта (горад Ясы) Эўхеніа адправіўся ў 1940 годзе ў Італію, дзе працягнуў навуку ў Італьянскім інстытуце культуры у Рыме. Тут у 1944 годзе ён атрымаў доктарскую ступень за дысертацыю пра ўплыў Chanson de geste (жанр французскай сярэднявечнай літаратуры эпічнага зместу) на паэзію паўднёвых славянскіх народаў. У 1944—1945 гадах Касеру працаваў у Падуанскім універсітэце, з 1945 па 1949 гады — у Міланскім універсітэце.

Некаторы час працаваў у Лацінскай Амерыцы — у Уругвайскім Рэспубліканскім універсітэце, потым вярнуўся ў Еўропу і да канца жыцця працаваў у Цюбінгенскім універсітэце, Германія.

Памёр 7 верасня 2002 года ў Цюбінгене, Германія.

Зноскі

СпасылкіПравіць