Юзаф Арлоўскі
Юзаф Арлоўскі (польск.: Józef Orłowski; 16 красавіка 1742 — 28 снежня 1807, Коньскаволя каля Пулаваў) — польскі ваенны.
Юзаф Арлоўскі | |
---|---|
| |
Дата нараджэння | 16 красавіка 1742[1] |
Дата смерці | 28 снежня 1807[1] (65 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Званне | генерал-маёр і генерал-лейтэнант |
Бітвы/войны |
Біяграфія
правіцьПрадстаўнік польскага шляхецкага роду Арлоўскіх герба «Любіч». Сябар Тадэвуша Касцюшка, з якім вучыўся ў Варшаўскай рыцарскай школе з 1766 года. У 1769 годзе сябры атрымалі каралеўскую стыпендыю і адправіліся ў Францыю, дзе вучыліся ў парыжскай ваеннай акадэміі.
У 1774 годзе Юзаф Арлоўскі вярнуўся ў Польшчу. у 1789 годзе разам з Юзафам Панятоўскім і Тадэвушам Касцюшкам атрымаў чын генерал-маёра ў рэфармаванай арміі Рэчы Паспалітай.
З 1789 года да 1792 года камендант Каменца-Падольскага. Прыхільнік Канстытуцыі 3 мая; быў сябрам Згуртавання прыхільнікаў урадавай канстытуцыі[2]. Падчас паўстання Касцюшкі прызнаны генерал-лейтэнантам. У чэрвені пасля адстаўкі Станіслава Макраноўскага ён быў прызначаны камендантам Варшавы і камандуючым узброеных сіл Мазавецкага княства, стаўшы адказным за арганізацыю абароны сталіцы. Удзельнічаў у прыняцці рашэнняў па правядзенні ваенных аперацый у наваколлях польскай сталіцы. Пасля паланення Тадэвуша Касцюшкі Юзаф Арлоўскі стаў членам ваеннай рады пад кіраўніцтвам Томаша Ваўжэцкага. 8 лістапада 1794 года перадаў варшаўскі гарнізон пад начальствам караля Станіслава Панятоўскага, каб палегчыць перамовы з А. Суворавым аб капітуляцыі польскай сталіцы. Пасля капітуляцыі Варшавы і здушэння паўстання Юзаф Арлоўскі ўдзельнічаў у камісіі па ліквідацыі кадэцкага корпуса. Неўзабаве пасля гэтага ён пасяліўся ў Пулавах, дзе знаходзіўся пры двары князя Адама Ежы Чартарыйскага.
У 1807 годзе Юзаф Арлоўскі памёр у Каньскаволі і быў пахаваны каля касцёла.
Зноскі
Літаратура
правіць- Orłowski Józef(недаступная спасылка) (у:) Internetowa encyklopedia PWN (польск.)
- Orłowski Józef (у:) Encyklopedia WIEM (польск.)
- Kronika powstań polskich 1794—1944, Wydawnictwo Kronika, Warszawa, ISBN 83-86079-02-9, s. 42. (польск.)
- P. Pytlak, Tajemnice archiwum parafialnego w Końskowoli, TODK Fara Końskowolska, Końskowola 2009, s. 43. (польск.)