Юзаф Бяляк (1741, в. Лоўчыцы Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці — чэрвень 1794) — вайсковы дзеяч ВКЛ, генерал-маёр (1790).

Юзаф Бяляк
Дата нараджэння 1741
Месца нараджэння
Званне генерал-маёр

БіяграфіяПравіць

Належаў да беларускага шляхецкага роду татарскага паходжання Белякоў. Быў на вайсковай службе ў Саксоніі, удзельнік Сямігадовай вайны 1756—1763 гадоў. Прыхільнік караля Аўтуста III, потым Станіслава Аўгуста Панятоўскага.

У час Барскай канфедэрацыі камандзір каралеўскага палка татар. У 1769 на баку канфедэратаў удзельнічаў y бітвах пад Слонімам, Моўчаддзю (Баранавіцкі раён) і на Жамойці, y верасні 1771 — y пераможнай бітве над расійскімі войскамі каля Бездзежа (Драгічынскі раён). 23.9.1771 года ў бітве каля Сталавічаў (Баранавіцкі раён), калі войска ВКЛ было разбіта рускімі, адступіў з палком, захаваўшы баявы парадак. У 1788—89 удзельнічаў ў задушэнні сялянскага паўстання на Украіне. У чэрвені—ліпені 1792 на чале пярэдняга корпуса войска ВКЛ ваяваў пад Свержанем (Стаўбцоўскі раён), Зэльвай і Брэстам. Далучыўся да паўстання 1794, у чэрвені ўзначаліў корпус, з якім прайшоў ад Гродна да Слоніма і Іўя. Праз некалькі дзён раптоўна памёр.

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).