Юзаф Палонскі (польск.: Józef Połoński, лац.: Josephus Połoński; 1 верасня 1774, Беларусь15 лютага 1808, Полацк) – педагог, выкладчык Полацкага езуіцкага калегіума.

Юзаф Палонскі
польск.: Józef Połoński, лац.: Josephus Połoński
Дата нараджэння 1 верасня 1774(1774-09-01)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 15 лютага 1808(1808-02-15)[1] (33 гады)
Месца смерці
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера філалогія
Месца працы
Навуковае званне прафесар
Альма-матар

27 верасня 1791 г. ўступіў у Таварыства Ісуса. Выкладаў у Оршы (французская мова, 1794-1795) і Дынабургу (граматыка і французская мова, 1795-1796). Спачатку вывучаў (1798-1799), а потым і выкладаў сам (1799-1803) архітэктуру ў Полацкім езуіцкім калегіуме. У 1805-1808 гг. прэфект, прафесар архітэктуры і эксперыментальнай фізікі ў Магілёве.

Літаратура правіць

  • Gizycki, J.-M., Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół od niej zależnych, 1905
  1. а б POŁOŃSKI Józef // https://www.jezuici.krakow.pl/cgi-bin/rjbo?b=enc&q=POLONSKI&f=1