Юлія Анатолеўна Арцюх
Юлія Анатолеўна Арцюх — беларуская тэлевядучая, прапагандыстка рэжыму Лукашэнкі.
Юлія Анатолеўна Арцюх | |
---|---|
Род дзейнасці | прапаганда |
Узнагароды і прэміі |
XIII Рэспубліканскі конкурс «Жанчына года — 2020» у намінацыі «Актыўная грамадзянская пазіцыя»[1] |
Біяграфія правіць
Паводле ўласных слоў, мае эканамічную адукацыю і працавала эканамістам-менеджарам у ААТ «Агракамбінат ,,Дзяржынскі’’»[2].
У студэнцкія гады працавала нянькай у ЗША[3].
Актывістка грамадскага аб’яднання дапамогі дзецям, хворым на фенілкетанурыю «Будучыня без межаў»[2].
З 2019 года памочніца дэпутаткі ПП НС Беларусі Людмілы Макарынай-Кібак[2].
Працавала ў адміністрацыі Маскоўскага раёна г. Мінска[4].
Прапагандысцкая дзейнасць правіць
Атрымала вядомасць у СМІ ў 2020 годзе як каментатарка па розных тэмах, звязаных з масавымі пратэстамі, якія адбываліся пасля сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня 2020 і суправаджаліся беспрэцэдэнтным гвалтам прадстаўнікоў сілавых органаў супраць дэманстрантаў, у тым ліку забойствам некалькіх удзельнікаў пратэстаў. Была прызначаная вядучай прапагандысцкіх перадач на дзяржаўным тэлеканале СТБ[5].
У сваіх выступах на тэлебачанні актыўна займалася ачарненнем і абражаннем апанентаў Лукашэнкі[6][7][8][9][10], апраўдвала гвалт сілавых органаў да людзей[11]. Абражала гістарычныя нацыянальныя сімвалы Беларусі[12].
У красавіку 2021 года пасля выпуску перадачы з абразамі на адрас жыхароў Украіны і кіраўніцтва краіны была ўнесена ў базу «Міратворца», куды трапляюць асобы, якія вядуць дзейнасць супраць інтарэсаў Украіны[13][14].
Сям’я правіць
Мае трох дзяцей. Муж — «афіцэр спецыяльных аперацый»[2].
Зноскі
- ↑ Артюх Юлия Анатольевна — Цэнтр «Миротворець», афіцыйны сайт
- ↑ а б в г «Я не саромеюся сваіх перакананняў». Наваспечаная зорка Юлія Арцюх аб славе, перажываннях і пагрозах — Звязда, 12.12.2020
- ↑ «Я работала няней в Америке и понимаю, что такое зов Родины». Побывали в гостях у Юлии Артюх Архівавана 18 верасня 2021. — СТБ, 13.12.2020
- ↑ МАКАРЫНА-КІБАК ЛЮДМІЛА ЭДУАРДАЎНА — афіцыйная старонка на сайце ПП НС Беларусі
- ↑ Политолог и вирусолог в одном лице. Журналисты заметили в новостях на госТВ одних и тех же «случайных» людей Архівавана 1 лютага 2021. [Палітолаг і вірусолаг у адной асобе. Журналісты заўважылі ў навінах на дзяржаўным ТБ адных і тых жа «выпадковых» людзей]
- ↑ Ответьте себе на вопрос: вам точно будет лучше продолжать разрушать страну? Мнение жены офицера в рубрике «Негладко» Архівавана 28 лістапада 2020. — СТБ, 27.11.2020
- ↑ «Можем наклонить и вдуть»: Как пропагандисты СТВ заговорили на жаргоне — The Village, 04.02.2021
- ↑ «Белорусы, кому мы нужны? Европе? Может, США? Как дешёвая рабочая сила если только». Мнение Юлии Артюх Архівавана 5 снежня 2020. — СТБ, 04.12.2021
- ↑ Юлия Артюх: «Мнение продажных предателей в построении белорусско-российских отношений точно никого не интересует» Архівавана 20 красавіка 2021. — СТБ, 26.02.2021
- ↑ Юлия Артюх: «Лучше диктатура, чем продажная марионеточная демократия» Архівавана 3 красавіка 2021. — СТБ, 02.04.2021
- ↑ Юлия Артюх — защитникам Родины: каждый день, когда мой муж возвращается домой живым, я мысленно благодарю каждого из вас Архівавана 4 сакавіка 2021. — СТБ, 23.02.2021
- ↑ Юлия Артюх: не лезьте в нашу страну, от которой у вас остался лишь паспорт Архівавана 28 лютага 2021. — СТБ, 19.02.2021
- ↑ Вядучую тэлеканала СТВ Арцюх занеслі ў базу «Миротворець» — Радыё Свабода, 4 красавіка 2021
- ↑ Ведущая СТВ, которая заявила, что Украина загибается от нищеты, а народ ищет еду на свалках, попала в базу «Миротворец» (руск.). Брестская газета (4 красавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 6 красавіка 2021. Праверана 6 красавіка 2021.
Спасылкі правіць
- Асабістая старонка на сайце СТБ Архівавана 17 красавіка 2021.
- Юлія Арцюх на сайце «Міратворца»