Людміла Эдуардаўна Макарына-Кібак

беларускі палітык і ўрач-отарыналарынголаг,

Людміла Эдуардаўна Макарына-Кібак (нар. 20 красавіка 1967, Хойнікі, Гомельская вобласць) — беларускі ўрач-отарыналарынголаг, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI[3] і VII скліканняў[4].

Людміла Эдуардаўна Макарына-Кібак
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI і VII скліканняў
з 11 кастрычніка 2016
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Андрэй Кабякоў
Нараджэнне 20 красавіка 1967(1967-04-20) (56 гадоў)
Партыя
Адукацыя
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук[2] (2017)
Навуковае званне
Дзейнасць палітык, урач
Узнагароды

Біяграфія правіць

Нарадзілася 20 красавіка 1967 года ў г. Хойнікі.

Скончыла Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут па спецыяльнасці «Лячэбная справа», Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне сацыяльнай сферай».

Працавала ўрачом-отарыналарынголагам, загадчыкам отарыналарынгалагічнага аддзялення Брэсцкай абласной бальніцы; галоўным урачом Рэспубліканскай бальніцы паталогіі слыху, голасу і маўлення; дырэктарам Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра отарыналарынгалогіі.

З’яўлялася дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання, была старшынёй Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы, уваходзіла ў склад рабочых груп Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з парламентамі Каралеўства Бельгія і Рэспублікі Узбекістан.

У Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання з’яўлялася старшынёй Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы[5]. Мае памочніцу — Юлію Арцюх.

Доктар медыцынскіх навук, прафесар. Аўтар 143 навуковых публікацый. Галоўны рэдактар навуковага часопіса «Отарыналарынгалогія. Усходняя Еўропа».

1 красавіка 2024 года прызначана дырэктарам Інстытута генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі.[6]

Асабістае жыццё правіць

Замужам, мае сына і дачку.

Узнагароды правіць

  • падзячнае пісьмо Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
  • медаль «За працоўныя заслугі»,
  • ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь,
  • нагрудны знак Міністэрства аховы здароўя «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь»,
  • званне «Жанчына года — 2013» у намінацыі «За прафесіяналізм і актыўную грамадскую дзейнасць».

Зноскі