Юлія Міцкевіч (нар. 1979[1]) — беларуская журналістка, феміністка, абаронца правоў аб’яднанняў ЛГБТ у Беларусі, у 2010—2013 гадах — старшыня аб’яднання Маладыя сацыял-дэмакраты — Маладая Грамада.

Юлія Міцкевіч
Род дзейнасці журналістка, праваабаронца, ЛГБТ-актывіст
Дата нараджэння 1979
Грамадзянства
Альма-матар
Член у

Біяграфія правіць

Скончыла магістарскае навучанне ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце па тэме gender studies. Бярэ актыўны ўдзел ў феміністычным руху, займалася абаронай праваў аб’яднанняў ЛГБТ у Беларусі[2]. Працавала журналісткай на беларускім інфармацыйным партале naviny.by[3]. У 2010 годзе была абранай на пасаду старшыні аб’яднання Маладыя сацыял-дэмакраты — Маладая грамада. Заняла гэтую пасаду пасля Марыны Гундар[2]. На сходзе 10-11 снежня 2011 года была пераабранай[4]. 23-24 лістапада 2013 года на пасаду старшыні быў абраны Мікалай Цяцёркін[5].

Зноскі