Юраўская вуліца (Мінск)

былая вуліца ў Мінску

Юраўская — былая вуліца ў Мінску. З 1920-х гадоў называлася Камуністычнай.

Юраўская вуліца
Мінск
Фатаграфія
Сярэдзіна Юраўскай вуліцы ў 1907 годзе, від у бок Губернатарскай.
Агульная інфармацыя
Краіна
Горад
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Траса Юраўскай пачыналася ад сучаснай вуліцы Леніна і вяла да Свіслачы (да сучасных вуліцы Янкі Купалы і аднайменнага парку), на ўсім працягу ішла паралельна сучасных Інтэрнацыянальнай і праспекта Незалежнасці, праз уваходную групу Палаца Рэспублікі на цяперашняй Кастрычніцкай плошчы.[1]

Называлася, напэўна, ад царквы Святога Юрыя на краі ўзгорка перад схілам да Свіслачы, вядомай як уніяцкая толькі з планаў Мінска канца XVIII ст. Пры царкве былі могілкі.

Пачатак Юраўскай (направа) з Губернатарскай вуліцы ў 1900 годзе. На рагу будынак колішняга францысканскага кляштара, заняты пад мінскую гарадскую ўправу.

Ад забудовы, якая вядома перад 2-й сусветнай вайной, захаваўся два дамы (цяпер пад адным нумарам праспект Незалежнасці, 27А) у дварах за цяперашнім Палацам культуры прафсаюзаў.[1]

Вуліца размяшчалася ў новай частцы горада, якая з’явілася пасля вялікага пажару, калі загадам вялікага князя праведзена валочная памера ў Менску і горад быў нанова спланаваны.

Вядома прынамсі з 1596 года, калі pэчыцкi староста, князь Яраш Жыжэмскі надаў менскаму кальвінскаму збору свой дом на Юраўскай вуліцы, з пляцам, гаспадарчымі пабудовамі і агародам, які цягнуўся да самай Свіслачы.

Тым часам у Менску была яшчэ адна, старажытнейшая вуліца Юраўская, названая ад іншай царквы Святога Юрыя на процілеглым баку горада[1] — у Пятніцкім канцы. Тая вуліца выводзіла з горад і працягвалася дарогай на Ракаў, у адрозненне ад навейшай яе таксама звалі Ракаўскай, пазней Новафранцішканскай і Юраўска-Ракаўскай[1]. Таксама на былым Пятніцкім канцы пазней была яшчэ і Юрава-Завальная вуліца, якая далучалася да галоўнай там Юраўска-Ракаўскай[1].

У канцы XVII ст. пляц на самым пачатку вуліцы, на рагу з Лошыцкай, належаў менскаму падкамораму, князю Тэадору Каралю Горскаму, да кастрычніка 1680 года Горскі ахвяраваў пляц францысканцам для будаўніцтва касцёла і кляштара.

Крыніцы

правіць
  1. а б в г д Іван Сацукевіч. Тапанімія вуліц і плошчаў Менска ў XIX — пачатку XX ст. (Тэкст лекцыі ад 04.06.2008)(нявызн.). philology.by (12 мая 2011). Праверана 11 ліпеня 2024.